Улада2424

МЗС заявіў, што Беларусь і ЗША аб’ядноўвае нашмат больш, чым раз’ядноўвае

«Беларусь і ЗША аб'ядноўвае нашмат больш, чым раз'ядноўвае. Дыпламатычныя стасункі паміж нашымі краінамі налічваюць толькі 25 гадоў — аднак гістарычныя і культурныя повязі паміж нашымі народамі сягаюць у мінулае на стагоддзі», — гаворыцца ў заяве беларускага МЗС з нагоды 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

«Памятаючы пра гэта, мы застаемся цвёрда ўпэўненымі ў тым, што праз падтрымку шчырых, добразычлівых і раўнапраўных дачыненняў Беларусь і Злучаныя Штаты змогуць вывесці двухбаковыя адносіны на гладкі гасцінец устойлівага развіцця», — лічаць у знешнепалітычным ведамстве.

МЗС нагадвае, што 28 снежня 1991 года ў выніку абмену нотамі беларускі і амерыканскі бакі дамовіліся аб усталяванні дыпламатычных адносін на ўзроўні пасольстваў. У 1992 годзе ў Мінску і Вашынгтоне пачалі працаваць пасольствы дзвюх краін.

Злучаныя Штаты сталі другой краінай у свеце, якая, прызнаўшы суверэнітэт Рэспублікі Беларусь, «прапанавала маладой беларускай дзяржаве наладзіць поўныя дыпламатычныя адносіны і абмяняцца пасламі».

«За чвэрць стагоддзя дачыненні паміж Беларуссю і ЗША прайшлі няпросты шлях сталення і развіцця. Іх гісторыя адзначаная ўзлётамі і падзеннямі, супрацоўніцтвам і разладамі, узаемнымі спадзяваннямі і расчараваннямі. Паміж нашымі краінамі дагэтуль захоўваюцца нявырашаныя пытанні, шэраг з якіх мае для бакоў прынцыповы характар», — адзначае МЗС.

«Між тым сімвалічна, — гаворыцца ў заяве, — што юбілей усталявання беларуска-амерыканскіх дыпламатычных адносін прыпадае на перыяд паступовай нармалізацыі двухбаковых дачыненняў, аднаўлення даверу і вяртання бакоў да дыялогу па шырокаму спектру пытанняў — ад эканомікі і інвестыцый да ваеннай сферы, культуры і захавання спадчыны, ад развіцця дэмакратычных інстытутаў да ўмацавання навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння».

«Нават у самыя складаныя часы нашы краіны супрацоўнічалі ў пытаннях, якія маюць вызначальнае значэнне для бяспекі і дабрабыту міжнароднай супольнасці. У 1991 годзе амерыканскі бок у сваёй прапанове беларускаму боку аб усталяванні дыпламатычных адносін адзначаў ролю нашай краіны ў працэсе раззбраення і нераспаўсюджвання ядзернай зброі і зараз паслядоўна падтрымлівае незалежнасць Беларусі. Сёння, як і 25 гадоў таму, Беларусь працягвае выступаць донарам міжнароднай бяспекі, беручы актыўны ўдзел у мірным урэгуляванні шматбаковых канфліктаў, якія, на жаль, не абмінулі і нашу частку свету», — падкрэслівае знешнепалітычнае ведамства.

МЗС выказвае «шчырае спадзяванне» на тое, што распачаты працэс паступовага паляпшэння дачыненняў паміж Беларуссю і Злучанымі Штатамі «будзе не толькі садзейнічаць развіццю супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі і вырашэнню складаных пытанняў двухбаковых дачыненняў, але і стане фактарам нармалізацыі міжнароднай сітуацыі і ўмацавання рэгіянальнай бяспекі ва Усходняй Еўропе».

Пасля чарговага скандалу ў 2008 годзе, калі Беларусь пакінула пасол Карын Сцюарт (пасля ўвядзення Злучанымі Штатамі санкцый у адносінах канцэрна «Белнафтахім» у сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі), ЗША прадстаўленыя ў Мінску на ўзроўні часовага паверанага. Штат пасольства быў скарочаны з 35 да пяці чалавек, цяпер ён павялічаны да дзевяці чалавек. Беларусь таксама прадстаўленая ў ЗША на ўзроўні часовага паверанага.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці6

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Усе навіны →
Усе навіны

На Нарачы перакуліўся катамаран1

УСУ знішчылі пазіцыю комплексу СПА С-400 побач з палацам Пуціна1

Сталі вядомыя імёны зніклых у гарах Кыргызстана альпіністаў. Двое з іх беларусы3

У Варшаве прайшоў традыцыйны Жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай ФОТЫ29

Супрацоўнікі міліцыі, якія трапілі ў ДТЗ у Кобрыне, шпіталізаваныя4

Сын Джо Байдэна расказаў пра пагаршэнне стану бацькі, які хварэе на рак1

Больш за 100 тысяч фактаў пераследу: «Вясна» апублікавала сумную статыстыку шасці гадоў рэпрэсій11

Святлана Шаціліна больш не ўзначальвае Місію дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне9

У гарах Кыргызстана знайшлі пусты намёт зніклых альпіністаў, сярод якіх двое беларусаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці6

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць