Грамадства

Як у Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт на Новы год

У навагоднюю ноч метро зачыніцца ў 4 раніцы, а многія аўтобусы, тралейбусы і трамваі будуць хадзіць да пяці. Якія яшчэ змены ў працы транспарту прадугледжаны ў час святаў, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Колькасць саставаў у мінскім метро павялічаць з 29 па 31 снежня. У пераднавагоднія дні ва ўзмоцненым рэжыме будзе працаваць і наземны транспарт.

Праўда, у сувязі з гуляннямі каля Палаца спорту з 22.00 31 снежня да 4.00 1 студзеня будзе закрыты рух па праездам паміж вуліцай Няміга і праспектам Пераможцаў. У гэты час зменяцца маршруты руху аўтобуса №73 і маршруткі №1131-ТК.

У саму навагоднюю ноч наземны транспарт на асноўных маршрутах будзе працаваць да 5-й раніцы, а метро — да 4. Праўда, на «Нямігу», «Купалаўскую», «Кастрычніцкую» і «Фрунзенскую» пасажыраў будуць пускаць да 4.15. З дзевяці гадзін вечара да чатырох раніцы інтэрвал паміж цягнікамі складзе 6 хвілін. 1 студзеня метро пачне працаваць у 5.30, наземны транспарт — у 6.00.

У сувязі з памяншэннем пасажырапатоку раніцай 1 студзеня ў Мінску адменяць некаторыя маршруты. Поўны спіс можна паглядзець на сайце ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».

Стала вядома, калі пачнецца галоўны навагодні феерверк у сталіцы

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

Бабарыка расказаў, як Васкрасенскі прапаноўваў заплаціць яму 10 мільёнаў — і выйсці на свабоду

«Белавія» запусціла самы доўгі рэйс у сваёй гісторыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць