Здарэнні99

Хлопец падпаліў машыну жыхара Гарадка, бо той забараніў сустракацца з яго дачкой

Гарадоцкім раённым аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа па ч. 2 арт. 218 КК (наўмыснае пашкоджанне маёмасці, учыненае агульнанебяспечным спосабам, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры) па факце падпалу аўтамабіля Mazda CX7 ў Гарадку.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, 10 студзеня 2017 года каля 6.30 быў учынены падпал аўтамабіля Mazda CX7, які знаходзіўся ў двары аднаго з дамоў па вуліцы Пралетарскай у Гарадку. У выніку ўладальніку аўтамабіля — 42-гадоваму жыхару Гарадка — нанесеная шкода больш чым на 6000 рублёў.

Падазраванага ў падпале выявілі супрацоўнікі міліцыі. Гэта 21-гадовы жыхар раённага цэнтра. Паводле даных следства, напярэдадні падпалу ноччу ён выпіваў, потым катаўся па горадзе на машыне маці. Менавіта тады ў яго саспеў план падпаліць аўтамабіль бацькі знаёмай дзяўчыны. Падставай для гэтага стала забарона бацькі, уладальніка Mazda, сустракацца з яго дачкой.

Заехаўшы на запраўку, малады чалавек адліў частку бензіну ў бутэльку, а затым выліў яго на дах Mazda і сышоў.

Следчыя правялі агляд месца здарэння, прызначаная комплексная пажарна-тэхнічная і хімічная экспертыза, дапытаны пацярпелы, правяраецца матыў злачынства, шукаюцца сведкі і відавочцы таго, што адбылося. У падазраванага ўзятае абавязацельства аб яўцы.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА13

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У 38 гадоў памёр суддзя Роб Дыперынк. Раней ФІФА адхіліла яго ад чэмпіянату свету з-за абвінавачванняў у дамагальніцтвах2

ЗША нанеслі некалькі ўдараў па Іране1

Эксперты папярэджваюць пра ўсплёск амаль невылечнай інфекцыі з цяжкай дыярэяй, якая перадаецца палавым шляхам7

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце7

«Чакаюць трагедыі?» Кіроўцы б'юць трывогу праз стан моста цераз Случ паміж Мікашэвічамі і Жыткавічамі1

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор3

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

У Гродзенскім заапарку альпака катае на спіне дагестанскае тураня ВІДЭА

Макрон паабяцаў даць Украіне ліцэнзію на выраб французскіх ракет

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА13

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць