Афіша

Абвешчаны набор на адукацыйную праграму «Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё»

Лятучы універсітэт у партнёрстве з таварыствам «Зялёная сетка», часопісам «Гарадскія тактыкі», «Архітэктурным Бюро 35» і беларускай партыяй «Зялёныя» запрашае на адукацыйную праграму. Мэта праграмы — развіццё ўяўленняў і практык працы з гарадскімі грамадскімі прасторамі. Заяўкі прымаюцца да 12 лютага.

 

Сёння грамадская прастора — гэта кропка канцэнтрацыі праблем развіцця горада: сацыяльных і культурных, палітычных і прававых, інфраструктурных і эканамічных. Паркі, плошчы, гандлёвыя цэнтры, вакзалы — ўсё гэта месцы сутыкнення гараджанаў, супольнасцяў, інстытутаў і структур, а таксама іх інтарэсаў і розных оптык і логік. Гэта кропка напружання і энергіі гарадскога развіцця. Гэта кропка, адкуль паўстаюць практычныя пытанні, якія патрабуюць сур’ёзнай даследчай і праектнай працы, шырокага кола ведаў і здольнасцяў да супольнай працы.

Удзельнікі праграмы атрымаюць сістэмныя веды пра сучасныя накірункі развіцця гарадоў і грамадскіх прастораў у іх, практычныя навыкі крытычнага мыслення і даследчай працы, досвед камунікацыі, узаемадзеяння і каманднай распрацоўкі ідэй і праектаў для развіцця грамадскіх прастораў. Галоўнай рамкай праграмы стане канцэпцыя «зялёны горад».

Праграма ўключае ў сябе лекцыі, семінары-абмеркаванні, групавую даследчую практыку пад кіраўніцтвам тьютараў, а таксама распрацоўку праектаў развіцця грамадскіх прастораў. Вынікі даследванняў і створаныя на іх падставе праекты будуць прэзентаваны па сканчэнні праграмы на публічным мерапрыемстве.

У межах праграмы ўдзельнікі будуць вывучаць наступныя тэмы:

  • Горад як аб’ект мыслення і дзейнасці. Спосабы і накірункі працы ў сучаснай урбаністыцы.
  • Грамадскія прасторы як сістэмны элемент гарадскога жыцця і развіцця.
  • Зялёны горад: канцэпцыя, ідэялогія, практыка.
  • Права на горад і яго реалізацыя праз грамадскія прасторы.
  • Гарадскія супольнасці і сацыяльныя стасункі. Іх праявы ў грамадскіх гарадскіх прасторах.
  • Ідэнтычнасць, сімвалічны і культурны кантэкст развіцця горада і гараджан.
  • Эканоміка і інвестыцыі. Сучасныя мадэлі арганізацыі грамадскіх прастораў і публічных пляцовак.
  • Планаванне і праектаванне развіцця гарадоў і гарадскіх прастораў.
  • Экалагічныя праблемы і рамкі існавання грамадскіх прастораў.

Асобная ўвага будзе надавацца засваенню метадаў і падыходаў да арганізацыі мыслення і дзейнасці:

  • Сістэмны падыход і магчымасці аналіза горада.
  • Арганізацыя даследаванняў, праца з дадзенымі і інтэрпрэтацыя вынікаў.
  • Основы праектавання і праграмавання дзейнасці.

 

Праграма адбудзецца з 24 лютага па 25 чэрвеня і прадугледжвае 7 сессій, кожная з якіх будзе доўжыцца 3 дні (прысутнасць на ўсіх сессіях абавязковая, падрабязная праграмма тут).

 

У якасці лектараў і экспертаў у школе прымуць удзел беларускія і замежныя спецыялісты ў розных галінах: Уладзімір Мацкевіч, Марыя Фалаліева, Іскра Крстіч, Іван Сухій, Андрэй Каравянскі, Ганна Пазняк, Ігар Цішчанка, Марына Семенчанка, Іван Краўцоў, Аляксей Крывалап, Андрэй Ягораў, Зміцер Гаўрусік, Таццяна Вадалажская, Іван Шчадранок, Маргарыта Лазарэнка і інш.

Да ўдзелу ў школе запрашаюцца даследчыкі, актывісты, сацыёлагі ды культуролагі, якія маюць досвед працы ў экалагічным і/альбо ўрбаністычным руху, і зацікаўлены ў развіцці грамадскіх прастораў і сваёй практыкі на падставе сістэмных ведаў.

Для паступлення ў школу неабходна ўважліва азнаёміцца з праграмай школы (удзел патрабуе абавязковай прысутнасці на 7 трохдзённых сесіях) і запоўніць заяўку  ў тэрмін да 12 лютага. Вынікі адбору будуць вядомы не пазней за 17 лютага.

Заняткі школы пачнуцца 24 лютага і будуць праходзіць у Мінску.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з правядзеннем школы, звяртайцеся на адрас электроннай пошты: [email protected] з пазнакай «Школа Горад».

Спасылкі:

Праграма

Заяўка

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны42

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна?6

У аптэках прапаў папулярны антыдэпрэсант флуаксецін2

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны42

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць