Здарэнні4646

У Светлагорскім раёне муж 15-гадовай маладой мамы знойдзены ў пятлі

Пра гэта піша Ranak.by. Паводле інфармацыі старэйшага следчага Светлагорскага РАСК Антона Драпезы, «у дадзены момант раённым аддзелам Следчага Камітэта праводзіцца праверка па факце смерці жыхара Асташкавічаў, мужчыны 1988 года нараджэння. Яго цела было знойдзенае сёння».

Стала вядома, што 20 студзеня мужчына не выйшаў на працу. Старшыня сельсавета занепакоіўся і прыехаў да яго дадому. Дзверы былі зачыненыя знутры. Выклікалі супрацоўнікаў РАНС, якія адчынілі дзверы і знайшлі гаспадара павешаным. Прыкмет гвалтоўнай смерці не выяўлена. Для высвятлення дакладнай прычыны смерці прызначаная судова-медыцынская экспертыза. Матывы ўчынку будуць выяўленыя ў ходзе праверкі.

У кастрычніку 2015 года ў дачыненні да загінулага, 28-гадовага Віктара, была распачатая крымінальная справа. Як было выяўлена следствам, з мая па кастрычнік 2015 года ён уступаў у інтымную сувязь з аднавяскоўкай 2001 г. н. Адносіны паміж дарослым мужчынам і васьмікласніцай прывялі да цяжарнасці непаўналетняй.

У 2016 годзе мужчына быў асуджаны. Аднак усё скончылася быццам бы добра — школьніца і яе дарослы аднавясковец пажаніліся, у іх нарадзілася дачка.

Бліжэйшая суседка загінулага адгукнулася аб ім зусім у іншым ключы: «Станоўчы быў чалавек. Не п'е, на працу хадзіў, ніколі не прапускаў. Чаму такое здзейсніў? Маё меркаванне, як суседкі, таму што сямейнае жыццё не склалася з гэтай вось, апошняй жонкай. Яна сама дзіця, а яшчэ і ў яе дзіця на руках. Але каб піў і біў? Не, не ведаю такога».

Сёння журналісты ranak.by пагаварылі з 15-гадовай удавой Віктара, Насцяй: «Мы з кастрычніка разам не жылі. Пасварыліся моцна, я да мамы сышла з дзіцем. Чаму так здарылася? Кахаў моцна. А я ад яго сышла. Ён мяне збіваў. І выпіваў. За што збіваў? Проста так…»

Яшчэ адзін аднавясковец таксама выказаўся: «Ён такі хлопец добры быў! Наогул не выпіваў! А ва ўсім астатнім следства няхай разбіраецца».

Каментары46

Цяпер чытаюць

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна26

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі яшчэ раз папярэдзіў Лукашэнку пра наступствы ўступлення ў вайну12

Над Мінскам жахаюць эфектныя маланкі ВІДЭА4

У чацвер праходзілі масавыя ператрусы ў беларускіх кватэрах палітэмігрантаў. Стала вядомая іх прычына3

У бібліятэцы Акадэміі навук успомнілі пра беларускага пісьменніка. Але мову, на якой ён пісаў, паслядоўна праігнаравалі20

У цэнтры Вільні беларусы правялі мітынг і нагадалі пра тых, хто застаецца за кратамі ФОТА7

Пад Санкт-Пецярбургам на матацыкле разбіўся расійскі мільярдэр2

У Дзяржынскім раёне дырэктарка школы пайшла пад суд за працаўладкаванне сваячкі1

У Японіі згарэла будыйская святыня, у якой ужо 1200 гадоў гарыць «вечны агонь»8

Мерц прапанаваў узяць Украіну ў ЕС у якасці асацыяванага члена6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна26

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць