Здарэнні88

Барысаўскіх газавікоў прызналі вінаватымі і прысудзілі да чатырох гадоў абмежавання волі

У судзе Барысаўскага раёна 26 студзеня абвешчаны прысуд па справе аб атручэнні ўгарным газам шасці чалавек. Вінаватымі ў прычыненні смерці па неасцярожнасці прызнаныя два слесары аварыйна-ратавальнай службы мясцовага гаргаза. Яны прыгавораныя да чатырох гадоў абмежавання волі ў калоніі-пасяленні.

Трагедыя адбылася 26 студзеня 2016 года ў доме па вуліцы Дняпроўскай. Загінула сям'я з чатырох чалавек, якія жылі ў кватэры № 4, дзе былі праблемы з газавай калонкай. Угарны газ пайшоў па стаяку, у выніку чаго смяротнае атручэнне атрымала таксама сямейная пара пенсіянераў, якія жылі па суседстве.

У ходзе следства высветлілася, што жыхары кватэры № 4 звярталіся са скаргамі да газавікоў. На выклік за месяц да трагедыі прыязджалі абвінавачваныя Аляксей Лукаш і Аляксандр Чысцякоў. Паводле іх слоў, на момант агляду меліся неістотныя непаладкі, пагрозы ўцечкі газу яны не выявілі.

Пазіцыя абароны грунтавалася на двух фактарах: першы — трагедыя адбылася ў выніку перакульвання цягі ў кватэры № 4; другі — адсутнасць нармальнай вентыляцыі. Гэта прывяло да таго, што ўгарны газ трапіў у памяшканне. Акрамя таго, пры рамонце даху дома, дзе адбылося здарэнне, былі ўстаноўлены няправільныя вентыляцыйныя казыркі. На думку абвінавачваных, гэта таксама магло паўплываць на зыход аварыі.

Паводле версіі следства, няспраўнасць газавай калонкі прывяла да таго, што ўгарны газ распаўсюдзіўся па кватэры № 4. Няспраўнасць заключалася ў тым, што на паверхнях катла было смецце, тлушч і бруд — у 30 разоў вышэйшае за норму. Пачысціць прыладу павінны былі газавікі. Паколькі яны гэтага не зрабілі, адбылася трагедыя.

Суд палічыў пазіцыю абвінавачвання больш пераканаўчай і прыгаварыў Аляксея Лукаша і Аляксандра Чысцякова да чатырох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову.

Варта адзначыць, што пацярпелыя не настойвалі на строгім пакаранні для фігурантаў справы.

Як паведаміла памочнік старшыні суда Барысаўскага раёна Зоя Гаравенка, больш за 120 тысяч рублёў спагнана з «Мінаблгаза» ў якасці кампенсацыі маральнай шкоды пацярпелым.

Прысуд законную сілу не набыў і можа быць абскарджаны.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

Разведка Швецыі: Эканоміка Расіі на мяжы найглыбейшага крызісу. Няясна, ці Пуціну пра гэта кажуць23

Аднаго чалавека на ўездзе ў Беларусь аштрафавалі за адзенне, другога — за абутак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць