Улада88

Зь недастрыжанымі валасамі на адкрыцьцё ратушы

18 ліпеня ў горад адкрываць Ратушу прыехаў А. Лукашэнка. У адну цырульню ўварваліся супрацоўнікі ў цывільным і загадалі ісьць разам з імі. Некаторых кліентаў цырульнікі ня здолелі дастрыгчы, і тыя — недастрыжаныя, з мокрымі валасамі мусілі рушыць на адкрыцьцё Ратушы.

18 ліпеня ў Магілёў на другое за апошні месяц адкрыццё Ратушы прыязджаў Аляксандар Лукашэнка. Гараджан папросту замучылі праверкамі і паказушнымі вітаннямі.

У выніку прыезда прэзідэнта горад быў цалкам перакрыты — рух грамадскага і ўласнага транспарту прыпыніўся амаль на дзве гадзіны. Людзі былі вымушаны пешкам дабірацца з аднаго канца горада ў другі.

— Пакуль я дайшоў з цэнтра да прыпынку «Пушкінская», а гэта вялікая адлегласць ад цэнтра, — гаворыць Віктар, — абшукалі тры разы і столькі ж разоў праверылі дакументы. Са мной быў маленькі празрысты пакет, у якім нёс свае ўласныя рэчы, якія, чамусці, выклікалі ў супрацоўнікаў спецслужбаў падазрэнні. У гэты час таксама даглядалася вельмі шмат іншых людзей.

Cа словаў Зміцера, які таксама апынуўся ў гэты час у горадзе, абласны цэнтр быў напічканы супрацоўнікамі спецслужб «пад завязку».

— Яны стаялі з рацыямі ледзь не кожныя пяць метраў, — адзначае Зміцер. — Адзін мужык пачаў крычаць, маўляў, чаго вы сюды наляцелі і ствараеце нязручнасці. Ён некалькі разоў ужыў непрыстойныя словы. Праз імгненне людзі ў цывільным пад ручкі вывелі яго ў невядомым напрамку.

— У маёй знаёмай, — адзначае Віктар, — якая апынулася ў цырульні, што ў доме, вядомым як «кітайская сцяна», справа абстаяла ўвогуле драматычна. Туды ўварваліся супрацоўнікі ў цывільным і сказалі, каб усе ішлі разам з імі. Раздалі нейкія плакаты, якія яны павінны былі несці і трымаць. Між іншым, некаторых кліентаў цырульнікі не здолелі да канца дастрыгчы, і яны — недастрыжаныя, з мокрымі валасамі мусілі рушыць на адкрыццё Ратушы. Не чаплялі толькі тых, якія ў гэты час фарбавалі свае валасы, бо гэта б выглядала ўвогуле вельмі смешна.

— Нехта з кліентаў цырульні пачаў супраціўляцца такой нахабшчыне, — працягвае Віктар, — у выніку адзін з чэкістаў дастаў пісталет, схапіў яго за шкіркі і прыціснуў да сцяны, пры гэтым прыставіў дула да галавы, а затым ультыматыўна сказаў: «У цябе няма выбару! « І чалавек скарыўся.

Вітольд Няўрыда, bulletinonline.org

Каментары8

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве6

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўключыла магутны РЭБ-«магніт» у Калінінградзе? Магчыма ў тым прычына, чаму апошнія дні баявыя дроны масава залятаюць у Беларусь

Міф пра «надпрабіццё» «Арэшніка» разбураны: што паказалі варонкі ў Белай Царкве9

«Дзе там гэтая дзяўчына-Бэтмен?» Сустрэча беларускі з кажаном скончылася траўмапунктам

Міма візіту Ціханоўскай у Кіеў не прайшлі і ў Маскве17

У Дзяржынскім раёне нашэсце даўганосікаў. «У дом ні зайсці, ні выйсці!»3

На Чарнобыльскай АЭС Святлану Ціханоўскую чакаў не толькі цёплы прыём, але і нечакана прыгожы стол24

66‑гадовая беларуска Лілія Яноўская скарыла дзясяты васьмітысячнік. Над ім залунаў бел-чырвона-белы сцяг4

Беларуска праз сацсетку за шэсць гадзін дапамагла італьянцам знайсці хлопчыка, які гасцяваў у іх амаль 30 гадоў таму

Святлана Ціханоўская ўшанавала ў Кіеве памяць загінулых герояў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве6

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць