Усяго патроху9797

Спявачка Саша Салавейчык сцвярджае, што ў мінскім клубе «Багема» яе збіў казахстанец

Беларуская спявачка і відэаблогерка Саша Салавейчык расказала ў сваім інстаграме пра інцыдэнт, што здарыўся з ёй у мінскім клубе.

Фотаздымкі — з Інстаграма Сашы Салавейчык.

12 cтудзеня ў мінскім караоке-клубе «Багема» Саша разам са сваімі прыяцелямі не змаглі трапіць унутр. З яе слоў, у яе здарыўся канфлікт з адным з наведнікаў. Размова скацілася на абразы па нацыянальнай прыкмеце. Дайшло да ўдараў.

У выніку дзяўчына атрымала кулаком у вока.

Дзяўчына сцвярджае, што ахоўнікі «Багемы» ніяк не адрэагавалі на сітуацыю, а яшчэ і дадалі дзяўчыну ў чорны спіс клуба.

У клубе «Багема» заявілі «НН», што пакуль не могуць нічога каментаваць, паколькі вядзецца праверка.

Адміністрацыя клуба праглядае камеры назірання і ацэньвае рэакцыю аховы клуба на сітуацыю, бо ў допісе спявачкі ўказана, што ахоўнікі не прадпрымалі ніякіх дзеянняў, каб вырашыць канфлікт.

Афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага РУУС Мінска Таццяна Абозная паведаміла журналісту «НН», што па факце інцыдэнта праводзіцца праверка.

Саша Салавейчык — беларуская спявачка і блогерка. У 2003 годзе перамагла на дзіцячым «Славянскім базары», двойчы прымала удзел у нацыянальным адборы на Еўрабачанне, удзельнічала ў расійскім тэлешоу «Голас». Апошнія гады займалася сольнай кар'ерай і дапамагала ў вядзенні бізнэсу рэстаратару Вадзіму Пракоп'еву.

Каментары97

Цяпер чытаюць

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе14

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Усе навіны →
Усе навіны

«Раскол па лініі ўсход-захад». Ці пераможа на выбарах у Балгарыі «новы Орбан»?1

Сёння ўкраінскія дальнабойныя беспілотнікі прабілі расійскую абарону адразу на некалькіх кірунках1

Палявод калгаса «Чырвоны баец» з магілёўскага Кіраўска перасеў з сеялкі на танк, а потым — на баявы мапед. І паехаў штурмаваць Запарожжа25

Увялі штрафы для тых, хто выкідвае хатніх жывёл3

Дыверсія ў акупаваным Луганску: падпольшчыкі парушылі ваенную лагістыку

Закон аб штрафах за прапаганду гомасэксуальных адносін і чайлдфры ўступіць у сілу ў чэрвені1

У Расіі ў калоніі памёр палітвязень Веган Хрысталюб Божы, асуджаны за крытыку ісламу і антываенны ролік

Першыя беларускія клубніцы, салодкія іранскія кавуны, «фларыда б'юці» і нават першыя нарцысы. Што можна купіць на Камароўцы перад вялікімі выхаднымі

У лесе ў Лепельскім раёне знайшлі труп невядомай жанчыны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе14

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць