Армія ЗША на гэтым тыдні адправіць танкі ў краіны, якія мяжуюць з Расіяй, у рамках найбуйнейшага з часоў халоднай вайны такога перакідання войскаў.
Пра гэта піша The Wall Street Journal.
Пасля сумесных амерыкана-польскіх вучэнняў, частка танкаў M1A2 Abrams будуць накіраваныя ў Латвію, Эстонію і Літву.
Як вядома, мінулым летам на саміце НАТА прынялі рашэнне аб размяшчэнні ў краінах Балтыі і Польшчы чатырох батальёнаў НАТА з мэтай узмацнення ўсходняга флангу НАТА і стрымлівання магчымай агрэсіі з боку Расіі.
Каля 3 тысяч вайскоўцаў ЗША, больш за 80 танкаў і сотні браніраваных машын ужо прыбылі ў Польшчу
Каментары