Улада11

Столтэнберг: НАТА сочыць за падрыхтоўкай расійска-беларускіх вайсковых вучэнняў

НАТА сочыць за падрыхтоўкай расійска-беларускіх вайсковых вучэнняў «Захад-2017», заявіў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг, перадае РІА «Новості».

Фота Flickr/NATO

«У дадзены момант мы звяртаем увагу на вайсковыя вучэнні, у тым ліку вучэнні «Захад». Для мяне гэта паказвае важнасць дыялогу з Расіяй і захавання адкрытымі каналаў (дыялогу) і спроб арганізаваць каналы камунікацыі паміж вайскоўцамі, каб дамагчыся большай празрыстасці, прадказальнасці ў сувязі з вайсковымі вучэннямі, такімі як «Захад»», — сказаў Столтэнберг.

Нядаўна прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ заявіла, што запланаваныя расійска-беларускія вучэнні «Захад-2017» дэманструюць падрыхтоўку гэтых краін да вайны з Захадам.

Паводле яе слоў, пагрозы з Усходу вымушаюць краіны Балтыі прасіць партнёраў пра дадатковыя гарантыі бяспекі, напрыклад, пра хуткасць прыняцця рашэнняў у НАТА.

У Літве таксама адзначылі, што вайсковыя вучэнні «Захад-2017» будуць найбуйнейшымі ў гісторыі вучэннямі ля межаў Літвы.

Вучэнні пройдуць адразу на некалькіх палігонах Беларусі і Расіі ў верасні 2017 года.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць