Свет3939

Расія прызнала пашпарты «ЛНР» і «ДНР»

Расія прызнала сапраўднымі «дакументы», якія сведчаць асобу, выдадзеныя так званымі ўладамі «ДНР» і «ЛНР», паведамляе УНІАН.

rbc.ru

Дадзены ўказ падпісаў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. У дакуменце адзначаецца, што ён падпісаны «ў мэтах абароны правоў і свабод чалавека і грамадзяніна» са спасылкай на «агульнапрызнаныя прынцыпы і нормы міжнароднага гуманітарнага права». Акрамя пашпартоў, прызнаныя сапраўднымі «дакументы», якія сведчаць асобу, дакументы аб адукацыі і (або) аб кваліфікацыі, пасведчанні аб нараджэнні, заключэнні (скасаванні) шлюбу, змене імя, аб смерці, пасведчанні аб рэгістрацыі транспартных сродкаў, рэгістрацыйныя знакі транспартных сродкаў.

Ва ўказе Пуціна сцвярджаецца, што «пашпарты» «Д/ЛНР» прызнаюцца нібыта часова, да ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе.Таксама на падставе гэтых псеўдадакументаў дазваляецца ўезд у Расію.

«Грамадзяне Украіны і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыях асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей Украіны, могуць ажыццяўляць ўезд у Расійскую Федэрацыю і выезд з Расійскай Федэрацыі без афармлення віз на падставе дакументаў, якія сведчаць асобу (непаўналетнія дзеці ва ўзросце да 16 гадоў — на падставе пасведчання аб нараджэнні), выдадзеных адпаведнымі органамі, фактычна дзеючымі на тэрыторыях названых раёнаў», - гаворыцца ў дакуменце.

Раней выданне РБК правяло расследаванне, у ходзе якога высветлілася, што ўладальнікі «пашпартоў» «ДНР» і «ЛНР» могуць карыстацца паслугамі расійскай чыгункі, авіякампаній і гатэляў.

Каментары39

Цяпер чытаюць

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец9

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Усе навіны →
Усе навіны

У Цнянцы пад Мінскам плануюць пабудаваць новы жылы квартал1

У Жлобіне раскрылі забойства немаўляці, учыненае больш за 20 гадоў таму3

Зяленскі ў Анкары: Вы сапраўды лічыце правільным, каб краіна з такім досведам заставалася па-за НАТА?2

НАТА заменіць амерыканскія самалёты AWACS на шведскія Saab GlobalEye1

Марын Ле Пэн зможа ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Францыі9

Пад Мінскам выставілі на продаж вялізны закінуты санаторый1

На Магілёўшчыне ліквідуюць аграхолдынг, у якім Лукашэнка некалі сварыўся за «абасраных кароў»4

У міліцыі заклікалі беларусаў не набываць расійскіх рэвальвераў16

У Віцебскай вобласці экспертыза ДНК абвергла довады ўсіх удзельнікаў суда па справе аб бацькоўстве5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец9

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць