Грамадства4040

Беларускі добраахвотнік з «Правага сектара» перайшоў мяжу з Польшчай і атрымаў палітпрытулак 

Кадр з дакументальнага фільма «Добраахвотнікі»

Рустам Док, беларускі добраахвотнік ва Украіне, экс-баец батальёна «Данбас» НГУ, экс-баец ДУК ПС атрымаў палітпрытулак у Польшчы. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook:

«Не адзін раз я, як і іншыя, безвынікова падаваў дакументы для атрымання абяцанага Парашэнкам грамадзянства. Калі стала зразумела, што прэзідэнт нахабна і цынічна хлусіць, падаў дакументы хоць бы на бежанства, але і ў бежанстве ўкраінская Міграцыйная служба дала адмову «у сувязі з відавочнай неабгрунтаванасцю боязі», а неафіцыйна — «у сувязі з загадам з Адміністрацыі прэзідэнта Украіны і ў сувязі з тым, што Расея і Беларусь — добрыя дэмакратычныя дзяржавы, дзе нікому нічога не пагражае». Таму ў жніўні 2016 года я нелегальна перайшоў мяжу з Польшчай, а пасля тыднёвага маршу па лесе і гарах ужо на польскім баку звярнуўся з просьбай пра прытулак».

Рустам напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы, што сёння яму прыйшоў ліст з пацвярджэннем статусу бежанца.

Фота Facebook.com

Выснова з усяго гэтага толькі адна: усё, што не змагла і не зможа Украіна — змагла і зможа Польшча. Асобнае «прывітанне» і «дзякуй» тым, хто крычаў і працягвае крычаць, што ў замежных добраахвотнікаў ва Украіне «усё добра», — дадае ён.

Раней два беларусы, Зміцер Белагорцаў і «Док», што дапамагалі ўкраінцам на вайне, здаліся польскім памежнікам адразу пасля таго, як выехалі з Украіны. Увесь гэты час яны знаходзіліся ў польскім цэнтры для ўцекачоў. «Белсат» паразмаўляў з украінскім палітыкам Ігарам Гузем пра сітуацыю валанцёраў-беларусаў, якія не дачакаліся ўкраінскіх дакументаў і цяпер шукаюць прытулку ў Польшчы.

У 2014 годзе, адзін з іх, Рустам «Док» прыняў рашэнне паехаць ва Украіну, каб са зброяй у руках абараняць гэтую краіну ад расейскіх акупантаў у складзе ўкраінскага батальёна «Данбас». Паводле яго, літаральна адразу ж улады Украіны ўзялі ягоня дадзеныя нібыта для прадстаўлення ўкраінскага грамадзянства і выдачы афіцыйных дакументаў салдата Нацыянальнай Гвардыі Украіны, і ўвосень таго ж года гэтыя самыя дадзеныя апынуліся ў руках у сепаратыстаў і ў інтэрнэце.

«Праз гэтае на маёй вучобе, працы, кватэры і жыцці ў Беларусі можна было паставіць крыж», — кажа ён на сваёй старонцы ў Facebook. — «Пачынаю новае жыццё», — падсумоўвае ён.

Каментары40

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны2

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Падземныя вучэнні ў Лондане. На закінутай платформе метро рэпетавалі адбіццё нападу Расіі на краіны Балтыі7

Samsung прапануе сродак ад млоснасці падчас паездкі — спецыяльны гук сінусоіднай хвалі праз слухаўкі1

«Думалі, бандыты, аказалася — паліцыя». Удзельнікі перастрэлкі ў Польшчы расказалі сваю версію, але пытанняў менш не стала12

Раскол у Крамлі: эліты ў роспачы, веры ў Трампа больш няма, а Пуцін працягвае марыць пра Данбас33

Год на арбіце дзеля сцяга на Месяцы. Пекін уступіў у новы этап касмічнай гонкі з ЗША4

З-за школьнай парты — у намёт на 15 чалавек. Як старшакласнікаў будуць прымусова рыхтаваць да службы12

Інтуіцыя пры знаёмствах у інтэрнэце больш не працуе14

Каля гіганцкага зубра на трасе М1 адкрыюць кавярню з татарскай кухняй5

IT-гіганты масава звальняюць супрацоўнікаў, каб аплаціць выкарыстанне штучнага інтэлекту11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны2

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць