Грамадства4343

Шуневіч: Я 17 гадоў вывучаў украінскую літаратуру, а Жадана не ведаю

Міністр унутраных справаў сустрэўся з журналістамі напярэдадні Дня міліцыі. Сёлета беларуская міліцыя святкуе стагоддзе заснавання.

Першае пытанне было пра крымінальную справу супраць кіраўніка Рассельгаснагляда Сяргея Данкверта.

«Цяпер МУС праводзіць праверку факту, якую мы кваліфікуем як парушэнне дзелавой рэпутацыі. Шэрагу прадпрыемстваў беларускіх была нанесеная шкода па надуманых прычынах. Праверка ў самым разгары», — сказаў Шуневіч.

На дадзены момант МУС не рыхтуе новай амністыі.

Міністр кажа, што міліцыя ініцыюе ўзмацненне адказнасці супраць так званых «злодзеяў у законе», але пакуль рашэнне не прынятае.

Шуневіч падкрэслівае, што колькасць злачынстваў у сельскай мясцовасці нашмат большая за гарадскую.

«Мы зменшылі шляхам уздзеяння на тых, хто мог здзейсніць злачынствы. Напрыклад, на п’янства. Другі момант — гэта хатні гвалт у сельскай мясцовасці». Расце колькасць забойстваў, згвалтаванняў у вёсцы.

«Асноўныя прычыны — п’янства і дармаедства. Нізкая матывацыя для свайго развіцця. Усё гэта ў комплексе дало такі эфект, да канца з гэтай праблемай яшчэ не справіліся».

«Давер да супрацоўнікаў МУС летась неістотна, але вырас, да 65% апытаных грамадзян», — кажа міністр Шуневіч.

* * *

Пра «ДНР» і «ЛНР»

«Я бачыў пашпарты «ДНР» і «ЛНР» толькі на карцінках. Ніхто з МУСа таксама ў руках не трымаў іх. Давайце паглядзім на гэта з гледзішча заканадаўства. Мы можам прымаць грамадзян Украіны без дакументаў і разгледжваць кожную сітуацыю індывідуальна. Наяўнасць такога пашпарту нам не важная. Нам важна, што гэта грамадзянін Украіны, які знаходзіцца ў Беларусі з гуманітарнымі мэтамі», — так кіраўнік МУС пракаментаваў сітуацыю з пашпартамі непрызнаных «ДНР» і «ЛНР».

Шуневіч кажа, што Мінск — гэта лакмусавая паперка па сітуацыі з правапарушэннямі ў краіне. «Па маёй ацэнцы, сітуацыя ў Мінску нічым не адрозніваецца ад абласных цэнтраў, тут усё надзейна».

Ігар Шуневіч упэўнены, што сітуацыя з бязвізам для замежнікаў ніяк не паўплывала на крымінальнасць у сталіцы.

* * *

Пра Жадана

«Наша Ніва» пацікавілася ў міністра пра затрыманне найлепшага ўкраінскага пісьменніка сучаснасці Сяргея Жадана. Чаму яго затрымлівалі не памежнікі, а міліцыя, чаму гэта адбывалася ўначы?

«Я добра ведаю ўкраінскую літаратуру, вывучаў яе 17 гадоў. Пісьменніка Жадана я не ведаю, магчыма, да свайго сораму. Усяго ў спісе «непажаданых» больш за 1 мільён 700 чалавек. З іх больш за 500 тысяч грамадзян Украіны. Чаму затрымлівала міліцыя? Бо міліцыя працуе добра. Па адпаведных базах дадзеных атрымалі інфармацыю пра знаходжанне ў населеным пункце асобы з афарбоўкай тэрарыстычнай дзейнасці. Адбылося ноччу, бо мы атрымалі інфармацыю ноччу. Мы не змаглі праігнараваць сітуацыю знаходжання на нашай тэрыторыі асобы з афарбоўкай тэрарыстычнай дзейнасці».

* * *

Пра беларускую мову

«Абсалютна салідарны па папулярызацыі беларускай мовы.

Ёсць упаўнаважаныя асобы і арганізацыі, якія толькі гэтым займаюцца. У газеце «На страже» з нядаўняга часу каля 30% матэрыялаў публікуюцца на беларускай мове. Пэўныя мерапрыемствы праводзяцца з выкарыстаннем беларускай мовы», — адказаў Шуневіч на пытанне «Нашай Нівы» пра папулярызацыю беларускай мовы сярод міліцыі.

* * *

Пра Курапаты

фота Сяргея Гудзіліна.

«МУС негатыўна ставіцца. Мы абавязаныя рэагаваць на ўсе факты парушэнняў парадку», — адразу сказаў Шуневіч.

«Я ведаю, што існуе праблема, звязаная з тым, што з аднаго боку адбываецца легальнае будаўніцтва, а з другога боку ёсць асобы, якія лічаць, што там нічога будавацца не павінна. Я не хачу, каб МУС выступаў тут у ролі нейкага трацейскага суддзі. Будзе прынятае рашэнне — [будаўніцтва] будзе спынена, не будзе — працягнецца.

Мне хацелася б, каб градус вастрыні быў меншым. Справа ў тым, што для некаторых асоб гэта магчымасць, каб у чарговы раз заявіць пра сябе.

Ёсць кампетэнтныя людзі, якія могуць даць адказы на пастаўленыя пытанні, у тым ліку гістарычныя.

Трэба вырашаць сітуацыю цывілізавана, без прыкавання сябе да машын і без экстрэмалізму. А то адны начуюць, другія разганяюць, трэція будуюць», — сказаў Ігар Шуневіч.

Каментары43

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме11

«Нават мой сябар Пазняк мяне ўжо не папракае». Лукашэнка паразважаў пра беларускі нацыяналізм і ці хапае яго ў Беларусі102

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць