Грамадства1212

Сайт Кампартыі Беларусі крытыкуе ўлады за Курапаты

На сайце Камуністычнай партыі Беларусі зьмешчаны артыкул з крытыкай уладаў за перамовы з грамадзкасьцю ў справе мэмарыялізацыі Курапатаў.

«Магчыма, што такім чынам улада спрабуе часткова зьнізіць сацыяльную напругу, адцягнуць увагу грамадзтва ад сырога дэкрэту № 3 і прапанаваць тэму для дыскусій».

«Нас таксама насьцярожвае і магчымы зьнешнепалітычны ўплыў. За апошнія паўтара года «пацяпленьня» стасункаў з Эўразьвязам у Курапаты зачасьцілі афіцыйныя польскія дэлегацыі. Што яны маглі там забыцца? Падтэкст, відаць, такі, што ў Курапатах пахаваныя польскія грамадзяне», — піша аўтар артыкула.

Аўтар публікацыі настойвае на тым, што дагэтуль дакладна невядома, хто пахаваны ў Курапатах.

Аўтар таксама выстаўляе прэтэнзію ўладам за перамовы з «радыкаламі» ў справе Курапатаў. Маюцца на ўвазе і круглы стол у «Советской Белоруссии», і адмысловае ток-шоў на дзяржаўным ТБ, і сам факт спыненьня будаўніцтва. Аб прадстаўніках улады, якія ідуць на кантакт з грамадзкасьцю, сайт Кампартыі піша:

«Падобныя «галубы-міратворцы» ў шэрагах улады мусяць разумець, што ўсе перамовы з радыкаламі і саступкі канчаюцца аднолькава: дай палец, адкусяць і руку».

Каментары12

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес74

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе ў Еўропе самая чыстая вада для купання? Апублікаваны новы рэйтынг пляжаў

Літва палічыла фігуранта расследавання «Нашай Нівы» Скіндзерава пагрозай нацыянальнай бяспецы і збіраецца пазбавіць статусу ўцекача18

Міністр фінансаў ЗША называў Зяленскага «містэр Бін пад крэкам»31

Беларусы дзеляцца фота буслоў, якія заходзяць да іх у двор у госці2

Нідэрланды разграмілі Швецыю1

Зараз і беларускіх акцёраў будуць русіфікаваць — праз ВГІК13

Кучма і Юшчанка таксама адмовіліся ад польскіх ордэнаў14

У Віцебску на пешаходным пераходзе паставілі незвычайныя слупкі. Як яны працуюць?4

Трамп папракнуў Мелоні дрэннымі вынікамі ў Італіі, тая знайшла, што адказаць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес74

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць