Усяго патроху11

Японцы сканструявалі робата-ляшча

Навуковыя дасьледаваньні пад вадой і біялягічная выведка — вось асноўныя задачы, выканьне якіх японскія навукоўцы спадзяюцца ўскласьці на рыбу‑робата, створаную ва ўнівэрсытэце Кітакюсю.

Навуковыя дасьледаваньін пад вадой і біялягічная выведка — вось асноўныя задачы, выканьне якіх японскія навукоўцы спадзяюцца ўскласьці на рыбу‑робата, створаную ва ўнівэрсытэце Кітакюсю (University of Kitakyushu).

Правобразам для робата паслужыў марскі лешч. Ягоная робататэхнічная копія валодае ўнушальнымі памерамі, вагою сем кіляграмаў і рэалістычным зьнешнім выглядам. Ад студэнтаў, якія прыйшлі падзівіцца на робата, які плаваў у акварыюме, толькі й было чуваць: «Яна сапраўдная?». Дзіва што, бо «лешч» нават бурбалкі пускае!

Праўда, прыгледзеўшыся пільней, можна заўважыць, што машынку выдаюць нерухомыя пярэднія, сьпінны й брушны плаўнікі — працуе толькі хвост, за кошт якога «рыба» й плавае.

Поўнасьцю зараджанага акумулятара хапае рыбіне на 80 хвілін бесьперапынанй працы. Інжынэры адзначаюць вельмі ціхую працу рухавікоў, што нямалаважна для выведніка, гэтаксама, як і «маскіроўка», якая дазваляе не распужваць жывых насельнікаў глыбіняў.

Карацей, гэты прататып ва ўсіх сэнсах сыры. Зрэшты, адзін з стваральнікаў «ляшча» прафэсар Ікуа Ямамота кажа, што ў ягонага тварэньня ўсё яшчэ наперадзе: вось як абсталююць яго камэрамі й датчыкамі ды закінуць у мора сіняе… І акеанаграфічныя дасьледаваньні, глядзіш, пойдуць па‑новаму.

Паводле pinktentacle.com, membrana.ru

Каментары1

Цяпер чытаюць

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў18

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

Трамп і Рутэ сфармулявалі пагадненне па Грэнландыі3

Беларускі дыджэй зрабіў хітом дыскатэк «Калыханку»3

Трамп заявіў, што да Ірана накіроўваюцца амерыканскія вайсковыя караблі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў18

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць