Грамадства2525

МПЗ: Змены ў дэкрэт аб дармаедстве сфармулююць да 1 красавіка

Прапановы па ўнясенні змяненняў у дэкрэт № 3 маюць намер сфармуляваць да 1 красавіка, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра па падатках і зборах Уладзімір Муквіч.

«Праца цяпер вядзецца», — сказаў Уладзімір Муквіч. Паводле яго слоў, над прапановамі па змене дакумента працуюць Мінпрацы і МПЗ.

- На падставе гэтых змяненняў і будзе, магчыма, скарочана колькасць плацельшчыкаў і прыняты меры, якія рэгулююць парадак выплаты гэтага збору. Цяпер казаць пра тое, на каго будзе ўскладзена яго адміністраванне, не варта. Але пры гэтым трэба адзначыць, што падатковыя органы гатовыя працягваць выконваць свае функцыі па адміністраванні гэтага збору, - адзначыў намеснік міністра.

Раней дэпутат Ігар Марзалюк распавёў, што 25 сакавіка будуць падпісаныя папраўкі ў дэкрэт №3.

Паводле яго слоў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацсходу распрацавалі папраўкі ў дэкрэт. Яны прапануюць пашырыць пералік катэгорый тых, каго вызваляць ад збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў. Да дармаедаў не будуць адносіць прызыўнікоў тэрміновай і альтэрнатыўнай вайсковай службы, жанчын, якія знаходзіліся пад медыцынскім наглядам падчас цяжарнасці і родаў, студэнтаў дзённай формы навучання ў год паступлення і заканчэння навучальнай установы, а таксама грамадзян, якія знаходзіліся на псіханеўралагічным дыспансерным уліку.

Ад падатку, як плануецца, таксама вызваляць тых, хто валодае зямельным участкам незалежна ад яго мэтавага прызначэння і месцазнаходжання. Нагадаем, цяпер ад падатку на дармаедства вызваляюцца толькі жыхары вёсак і гарадскіх пасёлкаў, якія валодаюць зямельнымі ўчасткамі для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі.

Каментары25

Цяпер чытаюць

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы10

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Лідзе скруцілі гіганцкую шаурму ФОТАФАКТ

Трамп прыгразіў ударам па Амане3

У Краснадары шматдзетны беларус папрасіў расіяніна не мацюкацца. Але так няўдала, што той ударыўся патыліцай аб сметніцу і памёр2

«Яндэкс» пачаў дадаваць лес на картах, каб схаваць расійскія вайсковыя аб'екты3

Найбуйнейшая крыптабіржа перадала Расіі даныя пра айцішніка, які ахвяраваў на падтрымку ўкраінскіх вайскоўцаў5

У Магілёве згарэў аўтасэрвіс: агонь знішчыў два аўтамабілі

Беларуска перавяла 6 гадоў таму «нямецкаму музыканту» 60 тысяч еўра і толькі цяпер звярнулася ў міліцыю4

На прыпаркаваны аўтамабіль у Мінску ўпала труба2

У Хойніцкім раёне 13‑гадовая дзяўчынка на матацыкле трапіла ў ДТЗ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы10

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць