Свет33

Тэракты на Вербніцу: выбухі каля хрысціянскіх цэркваў Егіпта, загінулі больш за 30 чалавек

У Егіпце ў выніку выбухаў, якія адбыліся каля дзвюх копцкіх праваслаўных цэркваў, загінулі больш за 30 чалавек. Выбуховыя прылады, паводле звестак егіпецкіх уладаў, прывялі ў дзеянне тэрарысты-смяротнікі.

Першы выбух адбыўся ў царкве Мар-Гіргіс у егіпецкім горадзе Танта на поўнач ад Каіра. У Танце загінулі 26 чалавек, 71 атрымаў раненне.

Праз некалькі гадзін другі выбух адбыўся ля копцкай царквы ў Александрыі. Паводле Міністэрства аховы здароўя Егіпта, у Александрыі загінулі 11 чалавек, 66 параненыя.

Паводле звестак егіпецкіх СМІ, паведамляе CNN, у царкве ў Александрыі ў момант выбуху знаходзіўся кіраўнік Копцкай праваслаўнай царквы патрыярх Фёдар II (Тавадрас II). Ён не пацярпеў.

Выбухі ў копцкіх цэрквах у Егіпце адбыліся ў той момант, калі ў іх сабраліся вернікі на набажэнствы ў гонар Вербнай (Пальмавай) нядзелі.

Адказнасць за тэракты пакуль не ўзяла на сябе ніводная з экстрэмісцкіх груповак. У снежні за выбух у царквы ў Каіры адказнасць ўзялі на сябе баевікі, звязаныя з тэрарыстычнай «Ісламскай дзяржавай».

Каментары3

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Ціханоўскай прыняў пастанову «Аб беларускім партызанска-супраціўным руху»25

У Будслаўскім касцёле люты холад: прыхаджане стаяць у пухавіках і шапках, а святары адпраўляюць службу ў пальчатках4

Міжнародная ліга КВЗ спыняе сваю працу ў Мінску пасля 12 гадоў3

Ад 7 еўра за гадзіну на будоўлі ў Гамбургу да 14 еўра на Алімпіядзе ў Парыжы: досвед беларуса пра заробкі ў Еўропе6

Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу

Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць5

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай2

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА2

Ціханоўская можа наведаць Украіну ў канцы лютага — пачатку сакавіка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць