Эканоміка

Бюджэт пражытачнага мінімуму вырас на 2% да 183,82 рубля

У Беларусі бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) у цэнах сакавіка ў разліку на месяц складзе з 1 мая па 31 ліпеня 2017 года 183 рублі 82 капейкі. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 21 красавiка 2017 года №19.

Новы БПМ павысіўся на 2,1% у параўнанні з нарматывам, дзеючым з 1 лютага па 30 красавіка гэтага года (Br180,10). Гэта абумоўлена ростам цэн на харчовыя тавары, якія ўваходзяць у мінімальныя наборы прадуктаў харчавання пражытачнага мінімуму (малочнай і плодаагародніннай прадукцыі), а таксама выдаткаў на ўнёскі і плацяжы (у сувязі з павелічэннем з 1 студзеня 2017 года памеру мінімальнай заработнай платы, якая прымяняецца ў якасці базы для разліку узносаў і плацяжоў).

У сувязі са змяненнем БПМ з 1 мая 2017 года павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі; надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты асобам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне; дапамогі па догляду інваліда I групы або за чалавекам, які дасягнуў 80-гадовага ўзросту; а таксама дзярждапамогі на дзяцей: пры нараджэнні першага дзіцяці — 10 БПМ, другога і наступных дзяцей — 14 БПМ; па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў - 1 БПМ; на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў - 0,5 БПМ; на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў (0,5 БПМ, 0,7 БПМ), на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека (0,7 БПМ).

У адпаведнасці з пастановай Мінпрацы і сацабароны з мая па ліпень гэтага года БПМ працаздольнага насельніцтва складае Br204,35 (з 1 лютага па 30 красавіка - Br198,63); пенсіянераў - Br141,50 (цяпер - Br138,80); студэнтаў - Br178,66 (Br175,24); дзяцей ва ўзросце да трох гадоў - Br119,55 (Br116,83); дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў - Br163,83 (Br160,61); дзяцей ва ўзросце ад шасці да васемнаццаці гадоў — Br201,05 (Br197,40).

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць