Грамадства

Журналістка Ірына Халіп атрымала папярэджаньне ад пракуратуры

Сёньня журналістку Ірыну Халіп выклікалі ў гарадзкую пракуратуру, каб азнаёміць з папярэджаньнем за шэраг ейных сёлетніх публікацый у расейскай «Новой газете».

Сёньня журналістку Ірыну Халіп выклікалі ў гарадзкую пракуратуру, каб азнаёміць з папярэджаньнем за шэраг ейных сёлетніх публікацый у расейскай «Новой газете».

(Халіп: ) «Мяне папярэджваюць амаль за ўсе мае артыкулы ў «Новой газете» за 2006 год – за ўсё, што тычылася выбарчай кампаніі й супраціву пасьля яе. Папярэдзілі, што ў маіх артыкулах ёсьць прыкметы парушэньня двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу – дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь і паклёп на прэзыдэнта.

Пакуль што мне папросту растлумачылі зьмест гэтых двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу. А далей ужо (пазначана ў папярэджаньні), калі я буду працягваць працаваць так, як я цяпер працую ў «Новой газете», – наступіць крымінальная адказнасьць.

Як працавала, так і буду працаваць далей. А іхная ўвага да маіх артыкулаў сьведчыць толькі пра тое, што пракурорскім таксама патрэбны нейкія крыніцы незалежнай, альтэрнатыўнай інфармацыі».

Гэта ўжо другое папярэджаньне пракуратуры, вынесенае Ірыне Халіп. Першае яна атрымала летась увосень за артыкул у «Новой газете» на тэму «Ці будзе рэвалюцыя ў Беларусі?», у якім былі заўважаны прыкметы заклікаў да сілавога зьмяненьня Канстытуцыйнага ладу.

Летась жа Ірына Халіп была ўганаравана прэміяй «Герой Эўропы» ў намінацыі «Мужнае сэрца», заснаванай амэрыканскім часопісам «Time».

Радыё Свабода

Каментары

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць