Свет22

Дзярждэп ЗША папярэдзіў пра небяспеку тэрактаў у Еўропе

Грамадзяне ЗША, якія падарожнічаюць у Еўропу, ці з адной еўрапейскай краіны ў іншую, павінны ўлічваць магчымую небяспеку тэрактаў. «Дзярждэпартамэнт ЗША папярэджвае амерыканскіх грамадзян аб ранейшай пагрозе нападаў тэрарыстаў ва ўсёй Еўропе», - гаворыцца ў папярэджанні, апублікаваным на сайце Дзярждэпартамента ў панядзелак, 1 мая.

Як удакладняецца ў паведамленні, нядаўнія інцыдэнты ў Францыі, Расіі, Швецыі і Вялікабрытаніі сведчаць аб тым, што такія групоўкі, як «Ісламская дзяржава» (ІД) і «Аль-Каіда», а таксама звязаныя з імі тэрарыстычныя арганізацыі па-ранейшаму могуць планаваць і ажыццяўляць тэракты ў Еўропе.

Экстрэмісты па-ранейшаму факусуюць сваю ўвагу на месцах скаплення турыстаў, транспартных вузлах, рынкавых ці гандлёвых плошчах, а таксама мясцовых адміністрацыйных установах.

Акрамя таго, павышаная імавернасць нападаў тэрарыстаў захоўваецца ў гасцініцах, клубах, рэстаранах, культавых збудаваннях, парках, адукацыйных інстытуцыях, аэрапортах, а таксама на масавых мерапрыемствах. У гэтых і падобных месцах у летнім сезоне могуць збірацца вялікія колькасці людзей, нагадвае Дзярждэпартамэнт ЗША.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны35

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

На ўчастку доктаркі-патолагаанатама ў Польшчы знайшлі парэшткі 32 ненароджаных дзяцей16

Пасля матчу чэмпіянату свету заўзятары Японіі прыбралі за сабой трыбуны на стадыёне17

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ76

Ці праўда, што зніклых у апошнія гады стала больш?

У Мінску адкрыўся новы рэстаран беларускай кухні — «Палюшкі» са стравамі па рэцэптах легендарнай Алены Браніславаўны8

З дронамі і нейрасеткамі. У Нідэрландах тэстуюць лагер для 2000 расійскіх ваеннапалонных на выпадак вайны9

У «Газпрам цэнтры» патлумачылі, адкуль у недабудаваным хмарачосе ўзяўся гатовы офіс з вазонамі3

Якая будзе дамова ЗША з Іранам, пакуль няясна, але беларусам пляваць на дэталі. Важна, каб яна была17

Сына кронпрынцэсы Нарвегіі прысудзілі да 4 гадоў турмы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны35

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць