Здарэнні44

Трэнера па спартыўнай аэробіцы прысудзілі да 15 гадоў пазбаўлення волі за педафілію і дзіцячае порна

Дзіцячага трэнера па спартыўнай аэробіцы з Мінска прысудзілі да 15 гадоў пазбаўлення волі за «гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару» і «выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў». У 45-гадовага асуджанага канфіскуюць маёмасць.

— Калі шчыра, да гэтага часу ў шоку, хоць з моманту затрымання Міхаіла Васільева (імя змененае. — TUT.BY) прайшло паўтара года. Не магу паверыць, што ён мог такое зрабіць. Гэты чалавек адразу прыводзіў на заняткі сына, потым атрымаў другую вышэйшую адукацыю ва ўніверсітэце фізічнай культуры, стаў кваліфікаваным трэнерам, а праз месяц яго затрымалі, — распавядае TUT.BY калега асуджанага мінчука.

У сакавіку суд Кастрычніцкага раёна Мінска прызнаў трэнера па спартыўнай аэробіцы вінаватым па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 167 «Гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару», ч. 2 арт. 328 «Незаконны з мэтай збыту абарот наркатычных сродкаў», ч. 3 арт. 343-1 «Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў». Яго прысудзілі да 15 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Усе судовыя пасяджэнні праходзілі ў закрытым рэжыме, бо справа тычылася непаўналетніх дзяўчынак.

Гэтая гісторыя пачалася восенню 2015 года. На заняткі па спартыўнай аэробіцы ў дзіцячы цэнтр упершыню прыйшла 6-гадовая дзяўчынка. Праз два тыдні яе трэнера Міхаіла Васільева затрымалі ва ўласнай кватэры. Потым высветлілася: бацькі дзяўчынкі напісалі заяву ў Следчы камітэт, бо трэнер інтымна дакранаўся да іх дачкі. Праз некаторы час з'явілася яшчэ некалькі заяў ад іншых бацькоў. Колькі ўсяго пацярпелых праходзіла па справе, у судзе не змаглі ўдакладніць, бо «разбіральніцтва праводзілася ў судовым закрытым пасяджэнні».

Як даведаўся TUT.BY, фігуранту крымінальнай справы 45 гадоў, быў жанаты, выхоўвае 11-гадовага сына. Трэнер па спартыўнай аэробіцы ў мінулым спартовец, працаваў страхавым агентам, але ў 2015 годзе пасля атрымання дыплома ўладкаваўся ў дзіцячы цэнтр. Пасля затрымання ў яго знайшлі дзіцячую парнаграфію і наркотыкі.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Гісторыі беларускіх сем’яў, якія прайшлі праз міграцыйныя турмы ЗША5

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць