Надвор'е33

У выхадныя цёпла і суха, на наступным тыдні — навальніцы

Цёплае сухое надвор'е чакаецца ў Беларусі на выхадныя, паведаміла БЕЛТА намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

фота Юліі Бальцэвіч

«На гэтым тыдні май аказаўся шчодрым на сонечныя дні, а тэмпературны фон утрымліваецца ў межах кліматычнай нормы. У апошнія майскія выхадныя, 27-28 мая, чакаецца ўмерана цёплае, пераважна без ападкаў надвор'е», — расказала сіноптык.

У пятніцу, 26 мая, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вільготная няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора. Ноччу пераважна па паўднёва-ўсходніх раёнах, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах Беларусі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 6-12 градусаў, удзень паветра прагрэецца да 17-23 градусаў цяпла.

У выхадныя ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі ва ўсходніх раёнах краіны праявіцца ўплыў малаактыўнага франтальнага раздзелу. У суботу, 27 мая, будзе пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе ад плюс 15 па паўночным усходзе да плюс 22 па паўднёвым захадзе краіны.

У нядзелю, 28 мая, будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах Віцебскай і Магілёўскай абласцей пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-12 градусаў вышэй за нуль. Удзень — 14-21 градус цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да плюс 22-27.

У панядзелак, 29 мая, чакаецца цёплае няўстойлівае надвор'е. Атмасферны фронт абумовіць ноччу ў асобных раёнах, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 9-16 градусаў вышэй за нуль. Удзень - 18-25 градусаў цяпла, у паўднёвых раёнах паветра прагрэецца да плюс 28.

У апошнія дні мая надвор'е ў краіне будуць вызначаць малаактыўныя франтальныя раздзелы і больш свежыя паветраныя масы, якія паступаюць са Скандынавіі. У аўторак, 30 мая, у асобных раёнах Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ноччу складзе 9-16 градусаў вышэй за нуль. Днём — 16-23 градусы цяпла, па поўдні паветра прагрэецца да плюс 25.

У сераду, 31 мая, у асобных раёнах краіны не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў, днём магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 5-12 градусаў, днём — 16-23 градусы цяпла.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!» Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказала яго адвакатка Наталля Мацкевіч7

Зяленскі: Расія адмаўляецца абменьваць беларускіх палонных ці палітвязняў9

Як плануюць праводзіць люстрацыю ў Беларусі і хто пад яе трапіць? Офіс Ціханоўскай прадставіў канцэпцыю41

На выбарах у Польшчы будзе фотафініш10

«Было зразумела, што і сюды дабяруцца». Ці будуць беларускія бізнэсмены выдаляць свае профілі з «Баймапкі»?

Стала вядома, калі адбыліся ператрусы ў медыя, пра якія паведаміў АНТ

«На дзіва моцна працуе геаграфічны фактар». Выдавец Андрэй Янушкевіч расказаў, як распаўсюджвае беларускія кнігі праз Amazon

«Дзяржава лічыць, што ў гэтым праекце, як і ў ёй самой, ёсць начальнікі». Як жыве беларуская Вікіпедыя падчас рэпрэсій3

Навуковец расказаў пра будучыню цялят, якіх нарадзілі беларускія каровы ад зубра2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць