Топ-6 вядомых беларускіх YouTube-блогераў, пра якіх вы маглі не ведаць
З кожным годам YouTube усё больш становіцца канкурэнтам тэлебачання ў Беларусі. Тут можна глядзець тое, што табе падабаецца, ды яшчэ без цэнзуры. Нягледзячы на тое, што відэаблогінг яшчэ толькі развіваецца ў краіне, ужо сёння хапае вядомых беларускіх блогераў.
1. Улад Бумага (1,6 мільёна падпісантаў)
Бумага — сапраўднае прозвішча блогера. YouTube-канал стаў папулярным дзякуючы двум відэа, што, як высветлілася пасля, былі фэйкамі. Першае відэа — ноч у аквапарку «Лябяжы». Гэта папулярны жанр відэа на YouTube, калі задачай блогера становіцца заначаваць у якім-небудзь грамадскім месцы — гандлёвым цэнтры, кінатэатры і г.д. Пасля прыхільнікі блогера выклалі скрыншоты з відэа Улада, дзе былі відаць ахоўнікі аквапарка. Відэа набрала 8 мільёнаў праглядаў.
Другое відэа, якое прынесла славу блогеру, — ноч у батутнай арэне, якое таксама аказалася фэйкам, але не перашкодзіла блогеру набраць 9 мільёнаў праглядаў!
2. Прыемны Ільдар (1,1 мільёна праглядаў)
Сакрэт поспеху Ільдара не вядомы. Ягоныя першыя спробы стаць папулярным відэаблогерам былі настолькі непаспяховымі, што ён ледзь не перастаў гэтым займацца. У асноўным кантэнт канала складаюць агляды фільмаў і навін замежжа, на якіх можна «хайпануць». Таму відавочна, што большасць аўдыторыі відэаблогера складаюць расіяне.
Вось і самае праглядальнае відэа на канале Ільдара прысвечана гісторыі Дзіяны Шурыгінай:
У апошнім відэа Ільдар паразважаў на тэму плагіяту на YouTube і ў жыцці:
3. Дзіма Ермузевіч (677 тысяч падпісантаў)
У 2011 годзе ў Дзімы з'явіўся асабісты канал з забаўляльным кантэнтам, дзе ва ўсіх падрабязнасцях хлопец распавядаў пра сваё жыццё ды танцаваў з сябрамі. Праз 6 год Дзіма не змяніў фармат сваіх відэа, пры гэтым прагляды і аўдыторыя блогера толькі растуць. Вось, напрыклад, зусім нядаўна Дзіма пабыў мадэллю на Беларускім тыдні моды:
А на пачатку года Дзіма напярэдадні дня нараджэння запісаў відэа, дзе распавёў пра 18 рэчаў, якія ён зразумеў за 18 год:
4. Юля Гадунова (272 тысячы падпісантаў)
Сяброўка Дзімы Ермузевіча, якая вядзе свой відэаблог у аналагічным фармаце. Сама блогерка з Ельска (Гомельская вобласць), але зараз часта здымае відэа ў Мінску і Гомелі. Вось і апошняе відэа Юля запісала разам з Дзімам:
Яшчэ адно з апошніх відэа Юля прысвяціла таму, як зрабіць суперкучары:
5. Masyaka Grand (920 тысяч падпісантаў)
Відэаблогер Саня Мувер набліжаецца да мільёна падпісантаў на сваім канале. Асноўны кантэнт складае агляд гульняў. Minecraft, GTA 5, SAMP — аматарам гэтых камп'ютарных гульняў спадабаецца кантэнт відэаблогера. Відэаблогер праславіўся тролінгам школьнікаў у анлайн-гульнях. Ён уціраўся да іх у давер, а потым жорстка падманваў, што выклікала ў школьнікаў сапраўдную істэрыку.
На жаль, амаль у кожным сюжэце відэаблогера прысутнічаюць мацюкі. Таму калі вам ёсць 16 год і вы хочаце паглядзець відэа, то вам сюды.
6. Алег Несцераў (263 тысячы падпісантаў)
«Кузаўшчык» з Брэста стаў вядомым на YouTube дзякуючы лайфхакам па пытаннях кузаўных работ. Алег хоць і самавучка, але дастаткова добра разбіраецца ў сваёй справе. А прагляды прыносяць рэальна добрыя парады, якія дапамагаюць вырашыць тыповыя праблемы аўтамабілістаў. Адно з самых папулярных відэа на канале прысвечана карозіі:
У адным з апошніх відэа блогер распавядае, як абараніць аўто ад сколаў:
***
Падпісвайцеся і наш канал на Ютубе! Там нас ужо больш за 9000 чалавек.
Каментары