Свет33

Памёр былы дыктатар Панамы Нар'ега

Памёр былы дыктатар Панамы Мануэль Нар'ега. Адхілены ад улады падчас амерыканскага ўварвання генерал амаль 20 гадоў правёў у турме.

AP

Пра смерць Нар'егі ў сваім Twitter паведаміў цяперашні прэзідэнт Панамы Хуан Карлас Варэла. «Смерць Мануэля Нар'егі закрывае цэлы раздзел у гісторыі нашай краіны. Яго дочкі заслугоўваюць таго, каб пахаванне прайшло мірна», — напісаў ён.

Як паведамляе агенцтва Reuters, у сакавіку гэтага года Нар'егу была зробленая аперацыя з-за пухліны ў мозгу. Пасля яе ўзніклі ўскладненні, якія прывялі да таго, што былы дыктатар трапіў у кому.

Нар'ега (1934 года нараджэння) быў фактычным кіраўніком Панамы ў 1983—1989 гадах. Карыстаючыся падтрымкай ЦРУ, ён кантраляваў урад краіны і арганізоўваў фальсіфікацыю выбараў.

У 1989 годзе Нар'ега быў абвінавачаны амерыканскімі ўладамі ў арганізацыі гандлю наркотыкамі. У выніку ўварвання арміі ЗША ён быў арыштаваны і прысуджаны да 40 гадоў пазбаўлення волі. У 2010 годзе Нар'ега быў экстрадаваны ў Францыю, дзе ён правёў яшчэ год у турме па абвінавачванні ў адмыванні грошай.

У 2011 годзе Нар'егу выдалі Панаме, якая абвінавачвала былога дыктатара ў арганізацыі забойства. У турме сталіцы краіны ён правёў апошнія гады свайго жыцця

Каментары3

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць