Свет11

У Швейцарыі ўпершыню вынеслі прысуд за «лайк» у фэйсбуку

Жыхар Швейцарыі ўпершыню ў гісторыі краіны прысуджаны да штрафу за «лайк» ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук. Суд у Цюрыху вынес абвінаваўчы прысуд 45-гадоваму мужчыну і абавязаў яго выплаціць штраф у памеры 4 тысячы франкаў ($4,1 тысячы), піша ВВС.

Getty

Як паведамляе выданне The Local Switzerland, у 2015 годзе асуджаны швейцарац, імя якога не называецца, паставіў «лайк» да каментароў актывістаў, якія абвінавачвалі кіраўніка асацыяцыі па абароне жывёл Эрвіна Кеслера ў расізме і антысемітызме.

У адказ на гэта Кеслер падаў у суд не толькі на аўтараў каментарыяў, але і на таго, хто іх «залайкаў», патлумачыўшы гэта тым, што «лайк» прасоўвае публікацыю і робіць яе бачнай для большай колькасці карыстальнікаў.

Суддзя таксама адзначыў, што «лайк» мае на ўвазе ўхваленне, і адказчык такім чынам прадэманстраваў, што ён згодны са зместам абразлівых каментароў.

У 1998 годзе сам Кеслер быў прысуджаны да невялікага тэрміну зняволення пасля таго, як публічна параўнаў рытуальны забой жывёл па габрэйскіх традыцыях са злачынствамі нямецкіх нацыстаў.

Аднак суд адзначыў, што па сканчэнні амаль 20 гадоў з моманту вынясення прысуду ў адказчыкаў няма падстаў вінаваціць Кеслера ў расісцкіх і антысеміцкіх поглядах.

Як адзначае агенцтва Франс-прэс, для Швейцарыі гэта першы выпадак абвінаваўчага прысуду за «лайк» у сацсетцы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура17

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць