Меркаванні2121

Аляксандра Баярына: Ангельская і руская мова патрэбны для таго, каб жыць і працаваць, беларуская для таго, каб быць

«Думаю пра СМІ і пра тое, што яны стварылі за ўсе гэтыя гады. Як мне думаецца, сёння абвастрылася розніца паміж матэрыяламі ПРА БЕЛАРУСЬ і матэрыяламі ПА-БЕЛАРУСКУ. Пра Беларусь можна пісаць бясконцыя карысныя тэксты, але ўсе яны ў выніку чамусьці аказваюцца на акупацыйным баку, — напісала ў сваім фэйсбуку архітэктарка Аляксандра Баярына. —

Можна 25 гадоў пісаць пра Каліноўскіх, пра беларускія сядзібы, пра беларускую культуру, пра беларускую літаратуру, пісаць шчыра і якасна і пры гэтым стаць чарговым цвіком у труне беларускай культуры. І выключэнняў не бачу. Артыкулы ПРА Беларусь — гэта рубрыка «в мире животных».

Які цікавы свет жывёлаў, якія класныя перадачы, як цудоўна глядзець іх, калі захочацца, і выключаць іх, як надакучыць.

І быццам ніхто не вінаваты ў гэтым, людзі ўжо дакладна не нясуць за гэта адказнасць. А СМІ нясуць адказнасць. Недзяржаўныя СМІ, скажам так.

Можа, і не сталі б такія паводзіны СМІ трагедыяй, калі б не стан грамадства, якое змянілася за гэтыя гады.

Выміранне вёскі адбывалася адначасова, вясковыя носьбіты мовы выміралі і імкнуцца дасягнуць ў сваёй колькасці нуля, рубрыка «в мире животных» працуе без перапынку і пункт сустрэчы нуля з рубрыкай можа стаць нейкім заўважным вузлом гісторыі.

Важна зразумець, што нармальна быць рускамоўным маладым беларусам з савецка-постсавецка-руска-беларускім нутром, калі ў цябе ёсць беларускі тыл. І зусім іншая справа пасля смерці ўсіх тылоў стаць самім тылам для сваіх дзяцей.

Безумоўна, не толькі СМІ адказныя за ўсё гэта і доля іх адказнасці ў параўнанні з дзеяннямі іншых адказных зусім невялічкая.

Проста хацелася сказаць, што ўся іх шматгадовая рускамоўная праца на карысць Беларусі гэта не толькі пшык у паветры, але і рэальная сякера ў крыві.

Нам з вамі, сябры, неабавязкова было карыстацца мовай, бо жыла наша вёска. А сёння толькі мы, жыхары гарадоў, можам выправіць сітуацыю.

Перайсці самім на мову складана, але не складана даць яе дзецям, патрабаваць дасканалых ведаў. Як патрабаваць і ведаў ангельскай.

Ангельская і руская мова патрэбны для таго, каб жыць і працаваць, беларуская для таго, каб быць», — піша Аляксандра Баярына.

Баярына сама перайшла на беларускую мову ўжо дарослай, і цяпер гадуе сваё дзіця па-беларуску. Яна замужам за дызайнерам і прадпрымальнікам Вадзімам Пракопчыкам.

Каментары21

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава2

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава

Усе навіны →
Усе навіны

Магчыма, разгортваецца новая аперацыя зачысткі. Інфармацыя пра затрыманні прыходзіць з розных рэгіёнаў краіны8

Дыпламаты краін ЕС наведалі Курапаты ФОТЫ10

Выкладчыца журфака БДУ: Многія маладыя людзі пераходзяць на беларускую мову, калі няма чаго сказаць арыгінальнага24

Рыжанкоў заявіў, што самаабарона Захаду ад Расіі і Беларусі «мяжуе з генацыдам»6

Сілавікі ўчора зноў затрымлівалі Ніну Багінскую4

Канапацкая падала дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы12

Знайшлося яшчэ адно слова, якое гавораць па-руску беларусы, але не ведаюць расіяне21

Пенсіянер адправіў 18 тысяч рублёў дзяўчыне, а гэта аказаўся хлопец1

Лукашэнка сцвярджае, што ЗША пагражалі Беларусі вайной9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава2

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава

Галоўнае
Усе навіны →