Грамадства

Музыку Сяргея Горлава судзяць па чатырох палітычных артыкулах

Магчымая прычына — каментары ў Telegram.

Сяргей Горлаў. Фота з ягонай старонкі ў фэйсбуку

Па звестках праекта Digital intelligence team, Сяргею Горлаву 45 гадоў. Ён вучыўся ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, пазней скончыў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт. Працаваў перакладчыкам і рэпетытарам англійскай мовы. Апошняе вядомае месца ягонай працы — Інстытут імя Сахарава ў Мінску.

Хобі Сяргея — музыка. У нулявых ён граў у гурце «Лясное радыё». Удзельнічаў яшчэ ў некалькіх праектах, перакладаў на беларускую мову іншамоўныя песні. Адна з апошніх яго прац — пераклад песні Боба Дылана. У кліпе на яе паўдзельнічалі многія вядомыя музыкі — Піт Паўлаў, Зміцер Вайцюшкевіч і іншыя.

Сяргея затрымалі ў лютым 2024 года. Спачатку яму далі суткі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», а пасля завялі крымінальную справу ды перавялі ў СІЗА.

Суд над Горлавым пачнецца 1 лістапада ў Мінскім гарадскім судзе. Яму закідаюць чатыры артыкулы — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК), «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «заклікі да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК) і «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК). Сяргею пагражае ад чатырох да дванаццаці гадоў калоніі.

Магчыма, прычына — у каментарах у тэлеграме. 

Судзіць яго будзе Алена Шылько. 51-гадовая Шылько палітычныя справы вядзе як мінімум з 2006-га. Яна асудзіла дзясяткі беларусаў па палітычна матываваных крымінальных справах, сярод якіх — выбітны мастак Алесь Пушкін, які памёр за кратамі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць