Свет2525

Адкрыты гей індыйскага паходжання стаў прэм'ерам Ірландыі. Прычым самым маладым у гісторыі краіны

Дэпутаты ірландскага парламента зацвердзілі кандыдатуру лідара партыі «Фіне Гэл» Леа Варадкара на пасаду прэм'ер-міністра краіны. 38-гадовы палітык стаў самым маладым прэм'ерам у гісторыі Ірландыі.

Акрамя таго, Варадкар стаў першым лідарам краіны, што адкрыта абвясціў пра сваю гомасексуальнасць, і першым прэм'ерам Ірландыі індыйскага паходжання.

«Мяне выбралі, каб кіраваць, але я абяцаю служыць. Мой урад не будзе ні левым, ні правым, бо гэтыя састарэлыя паняцці не спраўляюцца з палітычнымі выклікамі сённяшняга дня. Мэта майго ўрада — пабудаваць рэспубліку магчымасцяў», - заявіў Варадкар, выступаючы перад парламентам.

Пасля гэтага ён адправіўся ў рэзідэнцыю прэзідэнта Ірландыі Майкла Хігінса, з рук якога атрымаў атрыбут выканаўчай улады - «офісную пячатку».

«Як самы малады прэм'ер краіны, ён [Варадкар] будзе гаварыць за новае пакаленне народа Ірландыі. Ён прадстаўляе сучасную і разнастайную Ірландыю і адказвае за яе як ніхто іншы», - сказаў папярэднік Варадкара Энда Кені, саступаючы сваю пасаду.

2 чэрвеня Варадкар атрымаў перамогу на ўнутрыпартыйных выбарах, атрымаўшы 60% галасоў і апярэдзіўшы свайго галоўнага канкурэнта Саймана Кавэнея. «Калі маё абранне сёння нешта значыць, так гэта тое, што рэспубліка вольная ад забабонаў», - заявіў тады Варадкар.

Варадкар нарадзіўся ў сям'і ірландскай медсястры і доктара з Індыі. Бацька новага прэм'ера пераехаў у Ірландыю ў 1970-х гадах, калі гэтая краіна лічылася адной з самых кансерватыўных у Еўропе.

У 2015 годзе, калі ў Ірландыі праходзіў рэферэндум па легалізацыі аднаполых шлюбаў, Варадкар абвясціў, што ён гей.

Ірландыя доўгі час лічылася адной з самых негатыўна настроеных да ЛГБТ-супольнасці краін Еўропы - да 1993 года гомасэксуальнасць у краіне была па-за законам.

Каментары25

Цяпер чытаюць

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося13

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Усе навіны →
Усе навіны

На дарогах Мінска заўважылі суперкар «з Hot Wheels». Такіх машын у свеце менш за тысячу7

Беларусы цяпер могуць ездзіць на Балі без візаў7

У Рагачове адкрылі новы вайсковы помнік з ужо пашкоджаным пастаментам3

Азаронак расказаў, як павінен быў ехаць у адной машыне з Дар'яй Дугінай, але не зраслося23

Чалы ўжо не бачыць Крутога пераемнікам Лукашэнкі. А каго называе?17

Вынеслі прысуд гродзенскаму блогеру, якога вінавацілі ў махінацыях са зборам на Ваню Сцяцэнку2

«Ніхто не вярнуўся». Як вырашылі пытанне з работнікамі з Узбекістана, незадаволенымі ўмовамі ў Беларусі13

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Google Play выдаліў «ВКонтакте» і месенджар Max

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося13

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць