Эканоміка

У Беларусі спрасцілі атрыманне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі

Адпаведны указ № 211 «Аб удасканаленні парадку прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі» сёння падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Дакументам спрашчаецца парадак забеспячэння тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў III групы i дзяцей, якія не прызнаныя інвалідамі, але маюць патрэбу ў такіх сродках.

Па атрыманне неабходных сродкаў рэабілітацыі названыя катэгорыі грамадзян, гэтак жа як і ў цяперашні час інваліды I і II групы і дзеці-інваліды, будуць звяртацца непасрэдна ў Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр.

Указам прадастаўляецца магчымасць выкарыстання сацыяльнай дапамогі не толькі для кампенсацыі выдаткаў на набыццё падгузнікаў, але і на набыццё іншых неабходных інвалідам I групы і дзецям-інвалідам аналагічных прадметаў гігіены.

Камісіі па прызначэнні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі надзяляюцца правам прызначэння штомесячнай сацыяльнай дапамогі на перыяд больш за 6 месяцаў (але не больш за 12 месяцаў) сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, у якіх абодва бацькі або адзіны з бацькоў у няпоўнай сям'і з'яўляюцца інвалідамі I або II групы, а таксама калі адзін з бацькоў у поўнай сям'і з'яўляецца інвалідам I групы, а другі ажыццяўляе догляд за ім.

У выпадку, калі ёсць падставы меркаваць, што дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога можа быць выкарыстаная не па прызначэнні альбо бацькі не ажыццяўляюць належны догляд за дзецьмі, указам замацоўваецца магчымасць яе пералічэння на рахункі арганізацый, якія прадстаўляюць неабходныя сям'і паслугі (рамонт жылога памяшкання, пячнога ацяплення, сантэхнічнага, газавага, электрычнага абсталявання, набыццё паліва і іншае).

Дакумент накіраваны на павышэнне ўзроўню сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і стварэнне адзінай сістэмы забеспячэння грамадзян тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі.

Указ уступае ў сілу з 1 ліпеня гэтага года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову14

Кіруючая партыя Германіі хоча высылаць сірыйцаў, якія беглі ад грамадзянскай вайны, назад на радзіму — нават рэгулярнымі рэйсамі12

Упершыню за больш як паўстагоддзя людзі зноў паляцяць да Месяца13

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС11

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць