Афіша44

23—25 чэрвеня ў кінатэатры «Масква» пакажуць мультфільм «Маленькі Прынц» па-беларуску

23—25 чэрвеня адбудуцца паказы мультфільма «Маленькі Прынц» у беларускай агучцы. Разам з паказамі будзе прэзентавана першае ў незалежнай Беларусі выданне кнігі «Маленькі Прынц» па-беларуску.

«Маленькі Прынц» — найзнакаміцейшы твор Антуана дэ Сэнт-Экзюперы, залатая класіка літаратуры, самая перакладаная кніга ў свеце пасля Бібліі і Карана. Гэта глыбокі і мудры твор, адначасова цікавы як дзеткам, так і для дарослым.

У 2015 годзе ў Францыі выйшаў аднайменны мультфільм. Ён распавядае гісторыю дзяўчынкі і яе незвычайнага сяброўства са смешным старым — тым самым лётчыкам з кнігі «Маленькі Прынц». Самастойны сюжэт пераплецены ў мультфільме з сюжэтам знакамітай кнігі, таму яго будзе цікава глядзець як тым, хто яшчэ не чытаў кнігу, так і тым, хто добра знаёмы з гэтым творам.

У межах праекта «Беларускія ўікэнды» гэты мультфільм быў агучаны на беларускую мову кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы «Атлант Тэлекам» і velcom. На мову ролі агучвалі: Ганна Хітрык, Сятлана Цімохіна, Зміцер Бейнарт-Саладуха, Павал Харланчук, Сяргей Жбанкоў, Уладзімер Глотаў.

Перад паказамі адбудзецца прэзентацыя першага ў незалежнай Беларусі выдання кнігі «Маленькі Прынц» у беларускім перакладзе Ніны Мацяш. У гэты дзень можна будзе набыць кнігу па адмысловым кошце.

Паказы адбудуцца 23—25 чэрвеня ў кінатэатры «Масква». Пачатак а 19:00.

Падрабязнасці на kinakong.by. Квіткі можна набыць у касах кінатэатра і на bycard.by.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне +375 29 5543459 (Андрэй)

 

Каментары4

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку5

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць