Меркаванні33

Што за «Іскандэры» хочуць паставіць у Беларусі?

«Іскандэр‑М», які распрацаваны для войскаў Расеі й ня можа ў адпаведнасьці зь міжнародным правам пастаўляцца ў іншыя дзяржавы. Пастаўка гэтых комплексаў у Беларусь будзе значыць, што Расея або выходзіць з дамовы пра РМСД, або не ўспрымае Беларусь як асобную дзяржаву.

Ракетны комплекс «Іскандэр» прызначаны для паражэньня сыстэмаў супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны, авіяцыйнай тэхнікі на аэрадромах, агнявых сродкаў, аб’ектаў грамадзянскай інфраструктуры й г.д.

Ён аснашчаецца дзьвюма ракетамі й можа абстраляць дзьве мэты з інтэрвалам адну хвіліну.

Дальнасьць стральбы «Іскандэра‑Э» складае 50‑280 км, а маса карыснай нагрузкі — 480 км. Для экспарту зброю з большымі характарыстыкамі не дазваляюць рабіць міжнародныя правілы.

Траекторыя палёту ракеты цяжкапрадказальная для праціўніка, а комплекс дазваляе кіраваць ёю ўвесь час да пацэльваньня. Ляціць ракета на вышыні 50 км, дзе яе яшчэ цяжэй зьбіць. Максымальна магчымая дакладнасьць пацэльваньня вымяраецца мэтрамі.

Першапачаткова «Іскандэр» распрацоўваўся ў разьліку на блізкаўсходніх кліентаў. Адсюль і прыемная тамтэйшаму вуху назва — усходні варыянт імя Аляксандра Вялікага.

Адметна, што Лукашэнка зь Мядзьведзевым перамаўляюцца пра пастаўку комплексу «Іскандэр‑М», які распрацаваны для войскаў Расеі й ня можа ў адпаведнасьці зь міжнародным правам пастаўляцца ў іншыя дзяржавы. Прычынай — тэхнічныя характарыстыкі: комплекс можа дабіваць на адлегласьць да 500 км (амаль удвая большую за экспартны варыянт) і патэнцыйна страляць ня толькі асколачна‑фугаснымі ракетамі.

Пастаўка гэтых комплексаў у Беларусь будзе значыць, што Расея або выходзіць з дамовы пра ракеты сярэдняй і малой дальнасьці (РСМД), або не ўспрымае Беларусь як асобную дзяржаву.

Многія вайсковыя экспэрты выказвалі меркаваньні, што Расея можа выйсьці зь бестэрміновае дамовы пра РМСД, падпісанае ў 1987 годзе.

У выпадку разьмяшчэньня ў Беларусі «Іскандэр‑М» будзе дабіваць да амэрыканскіх радараў у Чэхіі, а «Іскандэр‑Э» — да батарэяў у Польшчы.

Паводле nvo.ng.ru, kapyar.ru, 9k72.ru, new-factoria.ru

Каментары3

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Цукерберг апісаў у эсэ сваё бачанне развіцця штучнага інтэлекту3

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя38

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць