Культура1010

У гонар 25-годдзя беларуска-польскай дамовы піяніст выступаў на сцэне Філармоніі босы

Незвычайны канцэрт адбыўся ў менскай Філармоніі 29 чэрвеня. У гонар 25-й гадавіны падпісання беларуска-польскай дамовы аб дружбе і добрасуседстве ігралі беларускі і польскі піяністы.

Паляк Лешак Можджэр іграў босы. Думаю, гэта першы раз у гісторыі нашай Філармоніі, каб піяніст іграў босы.

Выбар піяністаў быў не выпадковы. Можджэр мае карані ў Гродне. Увогуле то Можджэр — сусветна вядомае імя, віртуоз джазавага фартэпіяна. Ён харызматычная асоба, незвычайна трымаецца і выдатна размаўляе з залай.

Можджэр усюды выступае босы — гэта ягоны фірмовы стыль.

З ім іграў беларус Кірыл Кедук — ураджэнец Гродна, але гадаванец польскай фартэпіяннай школы. У Кедуку спалучаюцца майстэрства і нейкі прыродны хуліганскі шарм.

Кірыл Кедук. Фота з ягонай старонкі ў фэйсбуку.

Спалучэнне джазавага стылю Можджэра і класічнага — Кедука — давала незвычайны эфект.

Перад канцэртам да прысутных звярнуліся пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік, першы міністр замежных спраў Беларусі Пятро Краўчанка (ён у сваім выступе цытаваў Геніюш і назваў польскі народ такім сама братнім беларусам, як і расійскі) і першы пасол Польшчы ў Беларусі Эльжбета Смулкова, якая пад гарачыя апладысменты выйшла на сцэну з кіёчкам.

Канцэрт зладзіў Польскі інстытут у Менску. Дзяржаўным камерным аркестрам дырыжыраваў Алег Лясун. Варта адзначыць, што зала не была поўная, бо частка білетаў была размеркаваная па запрашальніках, але дзень правядзення імпрэзы супаў з прыёмам з нагоды Дня незалежнасці ЗША, куды збіраецца сталічны бамонд.

Кульмінацыяй вечару стала выкананне Можджэрам і Кедуком, на два фартэпіяна, разам з беларускім дзяржаўным камерным аркестрам і перкусіяністамі Варыяцый на тэмы з Паганіні Вітаўта Лютаслаўскага. А на закуску Можджэр і Кедук пад авацыі імправізавалі на тэму «Купалінкі». Зала была ў захапленні і доўга не адпускала іх.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

Асабістая доктарка Лукашэнкі стала ўладальніцай сеткі аптэк11

«Мне трэба пятнаццаць ключоў ад дамафонаў». Як людзі прымушаюць аферыстаў лаяцца і кідаць слухаўку2

Беларуска так злятала на Кубу, што адсудзіла поўны кошт пуцёўкі3

Былы віцэ-прэзідэнт Газпрамбанка Валабуеў — пра службу ва УСУ, сувязь з падполлем «Чорная іскра» і адмову ад сям'і ў Расіі6

Шматдзетны зваршчык з Магілёва прадракаў смерць каліноўцаў на вайне. А бач ты, ужо сам згінуў пад Пакроўскам4

Еўрабачанне забараняе ваюючым краінам прымаць конкурс — новыя правілы1

Каталікі просяць памаліцца аб выздараўленні Тадэвуша Кандрусевіча2

У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці1

Зяленскі расказаў, што менавіта дапаможа Украіне перажыць зіму8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць