Грамадства44

Беларускія школьнікі заваявалі чатыры медалі на міжнароднай алімпіядзе па хіміі

Ад 6 па 15 ліпеня ў Тайландзе праходзіла 49-я Міжнародная хімічная алімпіяда. Беларускія школьнікі прывезлі адтуль чатыры медалі — тры «срэбры» і адну «бронзу», паведамляе tut.by.

Сёлета за ўзнагароды змагаліся 297 удзельнікаў з 76 краін свету. Яны разыгралі паміж сабой 36 залатых, 65 сярэбраных і 95 бронзавых медалёў.

Бронзавы медаль беларускай камандзе прынёс выпускнік Ліцэя БДУ Раман Мазур. Сярэбраныя медалі заваявалі Аляксей Харлап (гімназія № 2 Бабруйска) і Аляксей Гарахоўскі (гімназія № 29 Мінска). Найлепшы вынік у камандзе паказала дзесяцікласніца Паліна Булаўская (Ліцэй БДУ), якая таксама трапіла ў лік срэбных прызёраў.

На спаборніцтве школьнікі выконвалі заданні практычнага і тэарэтычнага тураў.

Напрыклад, удзельнікам трэба было вымераць кіслотнасць вады з дапамогай кіслотна-асноўных індыкатараў і спектрафотаметрычных вымярэнняў ці вызначыць канцэнтрацыю раствору іядату калія.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі7

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі

Усе навіны →
Усе навіны

У медуніверсітэты сёлета будзе недабор? Мінздароўя пракаментавала1

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг22

Трамп глядзіць фінал чэмпіянату свету ў зашклёнай VIP-ложы3

Прадстаўнік Узброеных сіл: На вайсковую адукацыю паступаюць і хлопцы, якія набіраюць 400 балаў з 400 магчымых5

Даходы ФІФА ад правядзення чэмпіянату свету 2026 года складуць рэкордныя $15 млрд5

У Грузіі турыстцы зламалі нос за «рускую мову», кажа яе сяброўка ВІДЭА38

У Польшчы расце колькасць нападаў на ўкраінцаў22

Сяргей быў у Полацку без месца жыхарства. Маёмасці не меў ніякай, то сын праз суд выбіваў хаця б бацькаў вайсковы заробак2

Эпоха «вечных звальненняў» — эксперты патлумачылі новую стратэгію ў IT-сектары6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі7

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць