Культура

У Мінску пройдзе 12 адкрытых лекцый пра беларускіх паэтаў 1930-х

Цягам восені ў межах праекту «(Не) расстраляная паэзія» знаўцы беларускай літаратуры разам з музыкамі распавядуць пра паэтаў, чый шлях быў гвалтоўна спынены 80 год таму.

Кожны з літаратурных экспертаў правядзе па дзве лекцыі цягам верасня-лістапада ў кнігарні «Логвінаў». Ганна Севярынец рыхтуецца распавесці пра Міхася Чарота і Алеся Дудара, Андрэй Хадановіч — пра Юлія Таўбіна і Тодара Кляшторнага, Аляксей Стрэльнікаў — пра Міхася Зарэцкага і Уладзіслава Галубка, Вольф Рубінчык — пра Ізі Харыка і Майсея Кульбака, Віктар Жыбуль — пра Юрку Лявоннага і Зяму Піваварава, Антон Рудак — пра Анатоля Вольнага і Валерыя Маракова.

«Мы хочам зрабіць гэтыя вечарыны ў надзвычай цікавым фармаце, таму просім шаноўных лектараў звярнуць увагу на малавядомыя моманты з жыцця паэтаў і на тыя іх творы, якія былі забытыя пасля расстрэлу аўтараў. Мы хочам зразумець, якімі яны былі людзьмі, чым жылі і натхняліся, чым уражвалі і абуралі тых, хто быў побач з імі. І тым самым сцвердзіць, што памяці пра гэтых творцаў наканавана жыць далей, як бы там нехта не хацеў інакш», — зазначае прадзюсар праекту Сяргей Будкін.

У лекцыях таксама возьмуць удзел музыкі, якія ў камерным фармаце ўпершыню зайграюць песні, напісаныя на словы рэпрэсаваных творцаў. У межах лекцый запланаваная прэзентацыя «маўклівых кнігаў», якія найперш атрымаюць тыя, хто падтрымаў праект на Talaka.by.

Усе 12 лекцый будуць дэманстравацца он-лайн: кожная зь іх праз персанальную старонку паэта-героя праекту на Facebook. Адрасы ўсіх старонак. Поўны расклад лекцый будзе апублікаваны пры канцы жніўня.

Яшчэ можна спрычыніцца да рэалізацыі праекту «(Не) расстраляная паэзія». Краўдфандынгавая кампанія сканчаецца 31 ліпеня.

Падтрымаць праект 

Сябры літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк», Менск, 1925 год. Сядзяць злева направа: Язэп Падабед, Алесь Якімовіч, Міхась Чарот, Алесь Дудар, Язэп Пушча, стаяць злева направа: Адам Бабарэка, Нічыпар Чарнушэвіч, Паўлюк Трус, Анатоль Вольны, Андрэй Александровіч, Кузьма Чорны. У 1930-х з 11 чалавек са здымку дзевяць будуць рэпрэсаваныя, пяцёра пасля рэпрэсій не выжывуць

Каментары

Цяпер чытаюць

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Усе навіны →
Усе навіны

Як Пакістан арганізаваў крохкае спыненне агню паміж ЗША і Іранам

Вучняў 10 класа будуць адпраўляць на кругласутачныя палявыя зборы на 10 дзён10

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба18

37‑гадовага веласіпедыста з Салігорска кінулі за краты за Гаюна2

ГУР заявіў, што вывеў з ладу апошні чыгуначны паром Расіі ў Керчанскім праліве

У цэнтры Мінска пачалі рамонт «чырвонага дома», даўжыня якога адзін кіламетр1

Беларус стварыў праект з аўтэнтычнымі вандроўкамі па Партугаліі — у чым яго фішка?3

«Выкінулі мяне, як бруднага сабаку». Як студэнт БДУІР з Камеруна палюбіў Беларусь, але не змог давучыцца3

СМІ раскрылі дэталі іранскага плана з 10 пунктаў па перамір’і2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць