Эканоміка1919

Беларусь падарыла Малдове 5 трактароў і 2 камунальныя машыны

Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, што пачынаюць выконвацца дамоўленасці з Аляксандрам Лукашэнкам, дасягнутыя падчас яго нядаўняга візіту ў Мінск. Пазней з'явілася і афіцыйнае паведамленне прэзідэнцкай прэс-службы.

Як піша Ігар Додон, згодна з дасягнутымі пагадненнямі Беларусь дасць Малдове ў якасці гуманітарнай дапамогі партыю сельскагаспадарчай тэхнікі — пяць трактароў МТЗ-82 і дзве спецыяльныя машыны, якія папоўняць парк камунальнай тэхнікі.

Акрамя таго, будзе арганізаваны адпачынак для дзяцей з няшчасных сем'яў у цэнтры адпачынку «Зубраня».

Таксама распрацоўваецца пагадненне аб павелічэнні доступу да медыцынскіх паслуг для малдаван, якія пражываюць у Беларусі.

«Працуем далей!» — падсумаваў Дадон і дадаў, што 30 верасня ў Мінску будзе арганізаваны Фестываль малдаўскага віна.

Як дакладвае Інтэрфакс, малдаўскія СМІ крытыкавалі візіт Дадона ў Беларусь, ацаніўшы яго як «турыстычную паездку».

Тады ў склад дэлегацыя былі ўключаныя выключна супрацоўнікі апарата прэзідэнта і сябры праўладнай «Партыі сацыялістаў», але ніводнага прадстаўніка апарату ўрада. Пры гэтым сустрэча з Лукашэнкам прайшла ў Віцебску, дзе кіраўнікі ўдзельнічалі ў адкрыцці фестывалю «Славянскі базар».

У Мінск члены Малдаўскай дэлегацыя прыляцелі рэйсавым самалётам праз Маскву, а назад, па распараджэнні Лукашэнкі, для іх быў арганізаваны спецыяльны авіярэйс.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў12

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць