Грамадства5353

Лукашэнка скасаваў ахоўную зону Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка

Ахоўную зону Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка касуюць. Аляксандр Лукашэнка падпісаў такі ўказ, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі. Гэта значыць, што вырошчваць сельгаспрадукцыю, пасвіць жывёлу можна будзе ўшчыльную да радыеактыўнай зоны.

Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY

Указ № 259 прадугледжвае адмену ахоўнай зоны Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, скасаванне яе межаў, плошчы і складу зямель. Мэта — зняцце абмежаванняў па выкарыстанні зямельных участкаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі ахоўнай зоны.

Паведамляецца, што знакі радыяцыйнай небяспекі будуць размешчаныя непасрэдна ў межах запаведніка.

Па інфармацыі Савета міністраў, гэты ўказ будзе спрыяць вядзенню гаспадарчай дзейнасці паблізу межаў запаведніка.

У паведамленні прэс-службы гаворыцца, што ўказ узгаднілі ўсе зацікаўленыя дзяржаўныя органы. Ён не створыць перашкод сістэмнаму і ўзгодненаму прававому рэгуляванню адносін, звязаных з выкарыстаннем прылеглых да Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка (ПДРЭЗ) тэрыторый, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Ахоўная зона ПДРЭЗ — гэта кіламетр ад межаў запаведніка на землях Брагінскага, Нараўлянскага, Хойніцкага, Мазырскага і Калінкавіцкага раёнаў. Яна патрэбная, каб прадухіліць распаўсюджванне радыенуклідаў за межы запаведніка. У ахоўнай зоне забаранялі паляваць і сеяць сельгаскультуры, якія могуць завабіць дзікіх жывёл з запаведніка.

Плошча самога Палескага запаведніка цяпер — 216 093 гектары. Ён быў створаны ў канцы 1980-х, пасля Чарнобыльскай аварыі. На гэтых тэрыторыях — траціна «чарнобыльскай спадчыны», якая выпала на землі Беларусі: 30% цэзію, яшчэ 70% стронцыю, і 97% плутонію.

Нагадаем, у сярэдзіне чэрвеня кіраўнік Беларусі пабываў у Палескім запаведніку. Тады паведамлялі, што частку зямель могуць пазбавіць запаведнага статусу, «больш актыўна ўцягнуць у гаспадарчы абарот». У размове з TUT.BY адразу некалькі суразмоўцаў выказалі здагадку, што гаворка можа ісці аб ахоўнай зоне. Віды на гэтыя землі пацвердзілі ў Брагінскім і Нараўлянскім раёнах.

Пры гэтым намеснік старшыні Нараўлянскага райвыканкама Дзмітрый Максіменка адзначаў, што ў ахоўнай зоне ёсць землі з узроўнем радыяцыі, якія перавышаюць і 40 кюры на квадратны кіламетр. Там забаронена знаходзіцца людзям, стаяць паказальнікі, месцы пазначаныя. Але ёсць тэрыторыі з меншым узроўнем забруджвання: ад 1 да 5 кюры (дазваляецца збор грыбоў і ягад з абавязковым радыяцыйным кантролем) і ад 5 да 15 кюры (збор ягад і грыбоў забаронены, можна знаходзіцца толькі ў лесе).

Чытайце таксама: Лукашэнка хоча гаспадарчага выкарыстання Чарнобыльскай зоны: «Нават у жахлівым сне не маглі ўявіць тое, што цяпер адбываецца»

Каментары53

Цяпер чытаюць

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пачалі прадаваць красовер BelgeeX50+5

Менеджара па продажах буйной міжнароднай агракампаніі асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

У Мінску сярэдні заробак складае чатыры тысячы рублёў8

Кацярына Ваданосава патлумачыла, чаму выйшла з выбарчага блока Латушкі11

Каця Вінаградава з СМА стала першай беларускай, якая атрымала ўкол Itvisma

«Пасажыры прасілі знізіць хуткасць». Названыя прычыны ДТЗ з маршруткай у Светлагорскім раёне, дзе загінулі шэсць чалавек1

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу33

«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ58

Памёр стваральнік Сляпянскай воднай сістэмы. Здаецца, унікальны канал неўзабаве таксама можа памерці8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць