Свет2424

Атамны ледакол «Савецкі Саюз» утылізуюць з-за санкцый

Расійскі атамны ледакол «Савецкі Саюз» не будзе адноўлены і падлягае ўтылізацыі, хоць раней планавалася падоўжыць яго рэсурс і выкарыстоўваць у праектах па засваенні Арктыкі або задзейнічаць у інтарэсах Узброеных сіл Расіі.

ria.ru

«Ледакол «Савецкі Саюз», на жаль, утылізуецца. Быў падпісаны афіцыйны загад», — паведаміў РІАН генеральны дырэктар прадпрыемства дзяржкарпарацыі «Расатам» ФДУП «Атамфлот» («Расатамфлот») Вячаслаў Рукша.

«Савецкі Саюз» — расійскі атамны ледакол класа «Арктыка». Быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1989 годзе. Асаблівасць гэтага атамахода ў тым, што ён быў спраектаваны так, каб за кароткі час яго можна было даабсталяваць у баявы крэйсер.

У сакавіку 2002 года падчас стаянкі ледакола ля прычала ў Мурманску ўпершыню ў практыцы яго энергетычная ўстаноўка была выкарыстаная для электразабеспячэння берагавых аб'ектаў. Пры гэтым магутнасць устаноўкі дасягала 50 МВт. Эксперымент прайшоў паспяхова, але быў прызнаны нерэнтабэльным.

Зніжэнне аб'ёмаў работ у Арктыцы ў свой час прывяло да таго, што «Савецкі Саюз» застаўся без загрузкі, быў выведзены з эксплуатацыі і стаяў ля прычала. У 2014 годзе кіраўніцтва «Расатама» прыняло рашэнне да 2018 года аднавіць атамаход, каб забяспечыць новыя расійскія арктычныя праекты. Меркавалася, што пасля падаўжэння рэсурсу рэактарнай устаноўкі «Савецкі Саюз» мог бы праслужыць яшчэ 20 гадоў.

«Мы планавалі ледакол да аднаўлення. «Савецкі Саюз» якраз мог быць запатрабаваны пад шэльфавыя праекты», — сказаў Рукша. Але праз дзеянне заходніх санкцый у дачыненні да сумеснага праекта «Раснафты» і амерыканскай ExxonMobil па здабычы вуглевадародаў на шэльфе Карскага мора ледакол аказаўся «без працы», — дадаў кіраўнік «Расатамфлоту».

Раней паведамлялася, што «Расатам» прапаноўваў Міністэрству абароны стварыць на ледаколе «Савецкі Саюз» плывучы камандны пункт для арктычнай групоўкі Узброеных сіл Расіі.

«Гэта крыху не так. Калі паўставалі пытанні забеспячэння тых баз, якія Мінабароны аднавіла ў Арктыцы, то мы рабілі такую ацэнку. На жаль, ледакол залішні па магутнасці, і ў яго выкарыстанні для патрэб Узброеных сіл няма эканамічнай мэтазгоднасці», — сказаў Рукша.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст18

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

Доўгія пазногці больш не ў модзе. А якія цяпер у модзе?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць