Грамадства44

Ёсць толькі восем беларускіх гарадоў, якія не выміраюць. Вось поўны спіс

І яшчэ ёсць сем пасёлкаў гарадскога тыпу, у якіх таксама павялічвацца насельніцтва.

Ратуша з Чачэрску. Фота: Wikipedia / Уладзімір Сарокін

Колькасць насельніцтва Беларусі за 2025 год скарацілася на 53 тысячы чалавек. Зменшылася колькасць жыхароў і ў Мінску, і ў абсалютнай большасці гарадоў. Але ўсё ж ёсць некалькі пазітыўных выключэнняў.

Налічылася толькі восем гарадоў, якія прыраслі ў мінулым годзе:

№ Горад па стане на 1.1.2025 па стане на 1.1.2026 Прырост
1 Гродна 363 718 364 902 +1184
2 Брэст 346 061 347 138 +1077
3 Смалявічы 23 721 24 402 +681
4 Астравец 15 265 15 530 +265
5 Чачэрск 8 926 8 958 +32
6 Фаніпаль 18 684 19 006 +22
7 Чэрвень 10 595 10 617 +22
8 Дуброўна 6 945 6 946 +1

Лідары па прыросце — заходнія абласныя цэнтры. Таксама ў плюсе гарады вакол Мінска. А таксама Астравец, насельніцтва якога няспынна расце ад моманту будаўніцтва АЭС.

Адзначым Маларыту, дзе раўнюсенька трымаюцца тыя самыя 12 593 чалавек, што і год таму.

Апроч таго, варта згадаць сем пасёлкаў гарадскога тыпу, якія таксама прыраслі за 2025 год.

№ Пасёлак гарадскога тыпу па стане на 1.1.2025 па стане на 1.1.2026 Прырост
1 Мачулішчы 10653 10869 +236
2 Мір 2248 2290 +42
3 Дамачава 1136 1162 +26
4 Гарадзея 3563 3576 +13
5 Казлоўшчына (Дзятлаўскі раён) 1437 1442 +5
6 Старобін 6417 6418 +1
7 Івянец 3805 3806 +1

Сітуацыя з Мачулішчамі тлумачыцца проста — дастаткова аднаго новага заселенага шматпавярховіка, каб атрымаць такі прырост насельніцтва. Ад Мачулішчаў усяго 5 км да МКАДа, таму пасёлак можна ўспрымаць як працяг Мінска.

Апроч таго, хутчэй за ўсё, традыцыйна павялічылася насельніцтва «вёсак» вакол Мінска накшталт Копішча, якое па сутнасці з'яўляецца часткай сталіцы, але фармальна адносіцца да Мінскага раёна. Аднак сельскія населеныя пункты не ўваходзяць у штогадовую справаздачу Белстата. Агулам жа насельніцтва Мінскага раёна вырасла на 6500 чалавек.

Каментары4

  • Всё это ерунда
    27.03.2026
    вот по их статистике, я со своей семьёй тоже живу в Минске, а в реальности уже почти 10 лет там не был.
  • Сергей
    27.03.2026
    прапiсаных, сярод якiх каля десяцi адсоткаў - мертвыя душы!---------------------Ужасти вы пишите.
  • Уехавшие дети
    27.03.2026
    Мои и моих знакомых тоже числятся за присутствующих. Из ближайшего окружения человек 12 наберётся. Лет 5 как не приезжали. А если и дальних посчитать, то десятки.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць