Эканоміка11

Спрошчаная форма бухгалтарскага ўліку для невялікіх фермерскіх гаспадарак

Усталяваны асаблівы парадак бухгалтарскага ўліку для невялікіх сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, якія з'яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі. Адпаведны ўказ №311 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 31 жніўня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Фермерскім гаспадаркам з сярэдняй колькасцю работнікаў 15 і менш чалавек і выручкай у год не больш за 110 тысяч базавых велічынь прадастаўляецца з 1 студзеня 2018 года права на вядзенне бухгалтарскага ўліку па спрошчанай форме ў кнізе ўліку даходаў і выдаткаў сялянскай гаспадаркі, у тым ліку асабіста іх кіраўнікамі.

Указ накіраваны на мінімізацыю выдаткаў у гэтых арганізацыях, звязаных з вядзеннем бухгалтарскага ўліку, за кошт скарачэння колькасці прыцягваемых бухгалтарскіх работнікаў і выключэння многіх рэгістраў бухгалтарскага ўліку. Дакумент дасць магчымасць спрасціць умовы ажыццяўлення дзейнасці гаспадарак і павысіць дзелавую актыўнасць у сферы сельскай гаспадаркі за кошт стварэння на базе асабістых падсобных гаспадарак грамадзян новых фермерскіх гаспадарак.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»36

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Воспа магла стаць смяротнай не адразу2

Людзі абрываюць тэлефоны, на кватэру прэтэндуе 2‑3 чалавекі. Анонс іпатэкі пад 1% выклікаў ажыятаж5

Былая палітзняволеная Наста Лойка сустрэлася са сваім сабакам — праз амаль чатыры гады5

Беларускія студэнты заваявалі шэсць залатых медалёў на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе6

Сын прэзідэнта Зімбабвэ, меркавана, лячыўся ў Беларусі ад наркатычнай залежнасці1

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»36

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць