У нарвежцаў, якія вандруюць па Дняпры ў Чорнае мора, у Рэчыцы зламаўся рухавік
Праблемы з рухавіком узніклі на яхце Sirius, на якой па Беларусі падарожнічаюць грамадзяне Нарвегіі, паведаміла газета «Дняпровец».

Яхта з падарожнікамі, якія павольна плылі па Дняпры ў Чорнае мора, прышвартавалася ў Рэчыцы ў сераду.
Пры падыходзе судна да Рэчыцы ў яго ўзніклі праблемы з рухавіком. І тут падарожнікам прыйшлі на дапамогу беларусы - садзейнічанне ў папраўцы рухавіка аказаў начальнік Рэчыцкай выратавальнай станцыі Аляксандр Рабцаў. Турысты паведамілі, што Sirius ужо 39 гадоў, а ўсталяванаму на яхце рухавіку — 60.
Па інфармацыі выдання, нарвежцы ўжо адплылі з райцэнтра ў бок Лоева.
На Sirius падарожнічаюць трое грамадзян Нарвегіі: Ойстэн Бака, Торы Мент'ярві і Руне Гокстад. У Віцебскай вобласці судна 5 верасня села на мель. На наступны дзень яхту знялі з мелі ратавальнікі Дубровенскага раёна.
Каментары