Здарэнні4040

Самая вялікая пошукавая аперацыя. У Белавежскай пушчы хлопчыка, які прапаў сем дзён таму, шукае тысяча людзей

У пошуках зніклага 10-гадовага Максіма Мархалюка сёння задзейнічаны ратавальнікі, вайскоўцы, міліцыя, памежнікі, леснікі, мясцовыя жыхары і добраахвотнікі, якія едуць у вёску Новы Двор Свіслацкага раёна з усёй Беларусі. На суботу, калі пошукі не дадуць выніку, прызначаны збор усіх пошукава-выратавальных атрадаў краіны.

— Гэта самая вялікая пошукавая аперацыя ў нашай практыцы, — кажа камандзір пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» Сяргей Коўган, — людзі едуць з усёй Беларусі. Праблема ў тым, што добраахвотнікаў шмат, а людзей, якія могуць правільна арганізаваць іх — недастаткова. І калі некалькі дзён таму людзі прыязджалі хаатычна, то цяпер мы просім прыбываць да пэўнага часу. Збор пошукавых груп ажыццяўляецца каля будынка сельсавета ў 9:00, 12:00, 15:00 і 18.00. Што тычыцца начных пошукаў, то непадрыхтаваным людзям лепш у іх не браць удзелу. Цяпер, акрамя пошуку хлопчыка, наша галоўная задача — даць бяспеку добраахвотнікам, якія выходзяць у лес.

Нагадаем, хлопчык знік у Белавежскай пушчы ўвечары ў мінулую суботу. Яго шукаюць ужо сёмыя суткі. За гэты час у пошуках прынялі ўдзел тысячы людзей.

- На дадзены момант (10 раніцы 22 верасня) у пошуках задзейнічана 865 чалавек. Сярод іх — 228 супрацоўнікаў МНС, рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння МНС, супрацоўнікі міліцыі і вайскоўцы. На месца выехалі нашы псіхолагі, задзейнічана авіяцыя, працуюць добраахвотнікі. На працягу дня людзей, якія ўдзельнічаюць у пошуку хлопчыка, хутчэй за ўсё, стане больш, — распавяла TUT.BY афіцыйны прадстаўнік Упраўлення МНС па Гродзенскай вобласці Наталля Жывалеўская.

Таксама да пошукаў, па просьбе ратавальнікаў, падключылі беспілотнікі НАН Беларусі.

У групах у сацыяльных сетках пошукава-выратавальных атрадаў створаны спецыяльныя інтэрнэт-дакументы, дзе каардынуюцца дзеянні тых, хто адпраўляецца на пошукі. Тут можна прапанаваць свае паслугі ў якасці кіроўцы, знайсці вольнае месца ў машыне і перадаць прадукты для тых, хто ўдзельнічае ў пошуках.

— Агульны збор атрадаў прызначаны на выходныя не выпадкова. Так мы можам прыцягнуць да пошукаў большую колькасць людзей, якія маюць прафесійныя пошукавыя навыкі. Варта памятаць, што валанцёры займаюцца пошукамі добраахвотна ў свой вольны час, — кажа Сяргей Коўган.

Гісторыя зніклага Максіма многіх не пакінула абыякавымі. Нават некаторыя прадпрыемствы вобласці адпраўляюць сваіх супрацоўнікаў на пошукі хлопчыка.

Ратавальнікі просяць добраахвотнікаў, якія едуць у лес, браць з сабой гумовыя боты, непрамакальнае і цёплае адзенне, пажадана яркіх расфарбовак

Дапамагчы пошукава-выратавальным атраду «Анёл» можна фінансава - выдаткаў вельмі шмат. Зрабіць гэта можна пераводам з банкаўскай карткі, таксама зрабіць USSD-запыт для абанентаў МТС * 222 * 13 #. Можна папоўніць баланс мабільных тэлефонаў: +375 33 666-68-56, +375 33 666-60-33, а таксама зрабіць электронны плацёж.

Каментары40

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа7

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя6

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

У кнігарні ў Нью-Ёрку будзе палічка з беларускімі кнігамі1

У Афрыцы новая ўспышка ліхаманкі Эбола: 65 памерлых у ДР Конга, адзін смяротны выпадак ва Угандзе

На ўскраіне Сонечнай сістэмы ў невялікага нябеснага цела выявілі атмасферу

Беларускія хірургі правялі паспяховую дыстанцыйную аперацыю. Пацыент быў за 6 тысяч кіламетраў6

Арыштаваны ўчастак ксяндза Акалатовіча за тры аўкцыёны ніхто не купіў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа7

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць