Здарэнні2424

Пенсіянеры з Вілейшчыны вырасцілі каноплі вышынёй у 3,5 метры ФОТА

80-гадовы пенсіянер і яго 75-гадовая жонка з Іллі на Вілейшчыне выгадавалі на сваім участку каноплі.

Як распавёў парталу kraj.by оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі Вілейскага РАУС Вадзім Бурак, 25 верасня яму паступіла інфармацыя аб тым, што ў аграгарадку Ілля мясцовыя жыхары займаюцца вырошчваннем канопляў.

У гэты ж дзень супрацоўнікі Вілейскага РАУС выехалі на месца і выявілі, што на прысядзібным участку сямейнай пары пенсіянераў расце 63 куста канопляў. Некаторыя з іх, па словах Вадзіма Бурака, дасягалі вышынёй 3,5 метра. Агульная вага раслін склаў 31 кілаграм.

Оперупаўнаважаны распавёў, што пенсіянеры не змаглі патлумачыць, адкуль ўзялі насенне. Па іх словах, гадавалі для корму курам і не ведалі, што гэта забаронена законам.

На гаспадара дома быў складзены пратакол па арт.16.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях «Пасеў або вырошчванне без мэты збыту або вырабу наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, забароненых да апрацоўкі раслін і грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы», за што трэба выпісаць штраф да дваццаці базавых велічынь (460 рублёў).

«Нічога крымінальнага ў іх дзеяннях мы не знайшлі», - распавёў Вадзім Бурак.

Каноплі спалілі.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам2

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам

Усе навіны →
Усе навіны

Як Кітай цішком збудаваў востраў пад вайсковую базу ў спрэчных водах2

Сын прэзідэнта Уганды запатрабаваў ад Турцыі мільярд даляраў і самую прыгожую жанчыну краіны сабе ў жонкі9

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я26

Праз вайну ў Іране моцна ўзляцелі цэны на фісташкі2

«Я думаў, што я ў ролі доктара». Трамп патлумачыў, навошта ён запосціў сябе ў вобразе Хрыста14

Восенню на экраны выйдзе фільм пра Бацьку Міная11

Польскім каталіцкім святарам маглі забараніць служыць у Беларусі за спрыянне грэка-каталікам9

Украінскія дроны і робаты здольныя браць расіян у палон без прысутнасці людзей1

Трохгадовай Ксюшы засталося сабраць усяго 4% ад сумы на супердарагія лекі. Але збор спыніўся7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам2

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць