Здарэнні22

Літоўскія мытнікі затрымалі тавары з маркіроўкай Armani, Hermes, Lacoste і Yves Saint Laurent, што везлі ў Беларусь

Супрацоўнікі тэрытарыяльнай мытні Вільні пры аглядзе грузаў, якія перавозіліся транзітам праз Літву, затрымалі партыю тавараў са Швейцарыі ў Беларусь. У гэтай партыі было выяўлена больш за 170 адзінак, меркавана, кантрафактных тавараў, піша Delfi.lt.

Фота: Літоўская мытня

Падчас фізічнага агляду надгляду ў мытнікаў узніклі абгрунтаваныя падазрэнні ў парушэнні правоў інтэлектуальнай уласнасці. У транзітным грузе былі знойдзены адзенне і абутак — камізэлькі, футболкі і шлёпанцы — з маркіроўкай сусветна вядомых брэндаў Armani, Hermes, Lacoste і Yves Saint Laurent.

Усяго было канфіскавана больш за 170 адзінак тавару, заяўленая вартасць якога складала прыкладна 900 еўра.

Улічваючы незвычайна нізкія заяўленыя цэны і іншыя прыкметы, узнікла падазрэнне, што тавары не з’яўляюцца арыгінальнымі.

Праваўладальнікі адпаведных таварных знакаў былі праінфармаваныя аб канфіскаваных таварах. Пасля атрымання ад іх пацвярджэння таго, што выяўленая прадукцыя парушае правы інтэлектуальнай уласнасці, было прынята рашэнне аб знішчэнні гэтых тавараў пад мытным кантролем. 

Супрацоўнікі мытні адзначаюць, што кантрафактная прадукцыя можа таксама перамяшчацца праз краіны з высокай рэпутацыяй.

«Гэты выпадак паказвае, што кантрафактная прадукцыя не абавязкова перавозіцца толькі з рэгіёнаў, якія лічацца менш надзейнымі. Нават краіны, якія асацыююцца з высокай якасцю, арыгінальнасцю і надзейнасцю, такія як Швейцарыя, могуць быць часткай ланцужка перамяшчэння кантрафактнай прадукцыі. Таму мытня правярае ўсе транзітныя грузы з аднолькавай пільнасцю — незалежна ад іх паходжання або прызначэння», — гаворыцца ў заяве Мытнага дэпартамента.

Каментары2

  • Барадзед
    14.04.2026
    Оставили семейку курощупа голыми, босыми))) Не возите больше через Литву, там злые литовские таможенники.
  • Максим Дизайнер
    14.04.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал13

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

48‑гадовага аўтамаляра з Гарадка асудзілі да калоніі. Меркавана, за каментарыі ў падтрымку Украіны1

Стваральнік Claude прыцягнуў рэкордныя 81,3 мільярда даляраў пры выхадзе на біржу

Уладзімір Мацкевіч: Пенсіі ў Літве ў мяне няма8

Кавалер збег са спаткання, не заплаціўшы за вячэру. Ці павінна дзяўчына аплачваць увесь рахунак?12

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку32

Трамп і Пуцін абмяркоўвалі вайну ва Украіне1

Інфапункты для беларусаў за мяжой створаць у Вільні, Варшаве і Познані. Колькі ў іх будзе супрацоўнікаў і хто стане плаціць заробкі?6

Украіна трэці раз з пачатку тыдня атакавала Крымскі мост1

Карціна Ван Гога прададзена з аўкцыёну за рэкордныя 190,4 мільёна даляраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал13

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць