Грамадства66

Слюнькін распавёў, як Орбан прыехаў падтрымаць Лукашэнку ў 2020‑м і атрымаў ад Лукашэнкі прароцкі падарунак

У чэрвені 2020 года, на піку кавіду, Орбан прыехаў у Беларусь з афіцыйным візітам, каб падтрымаць Лукашэнку перад прэзідэнцкімі выбарамі. Былы дыпламат Павел Слюнькін, які рыхтаваў матэрыялы да тых перамоў, распавёў у Х цікавосткі з той сустрэчы.

«Лукашэнка быў сумнавядомы сваім адмаўленнем COVID-19. Пакуль у Беларусі паміралі сотні людзей, ён рэкамендаваў гарэлку, саўны і хакей у якасці лекаў. Тым часам ЕС быў у лакдаўне, межы былі закрытыя, а ўрады ліхаманкава закуплялі сродкі індывідуальнай абароны і апараты ШВЛ», — згадвае Слюнькін.

Паездка Орбана ў Мінск была запланаваная яшчэ да пандэміі і ўжо здавалася немагчымай.

«Мае калегі і я шчыра верылі (і спадзяваліся), што Венгрыя адменіць візіт. Каманда Орбана адкладала рашэнне да апошняга моманту, а затым шакавала нас, усё ж такі ажыццявіўшы візіт», — расказвае былы дыпламат.

Паводле яго слоў, сюррэалістычным было тое, што і Орбан, і Лукашэнка казалі пра кавід у мінулым часе, нібыта ён ужо скончыўся: Орбан назваў гэта сваім першым замежным візітам «пасля пандэміі». Лукашэнка сказаў, што Орбан адкрыў гэты маршрут «пасля эпідэміі».

Як згадвае Слюнькін, ніводзін чалавек ні ў венгерскай, ні ў беларускай дэлегацыі не насіў маску. «Хоць усе мы прайшлі тэставанне перад тым, як нам дазволілі прысутнічаць на перамовах», — дадае ён.

Для Лукашэнкі візіт меў палітычнае значэнне, кажа Слюнькін: «Нават пасля пацяплення ў адносінах з ЕС сустрэчы з еўрапейскімі лідарамі заставаліся рэдкасцю. Орбан быў ідэалагічным саюзнікам і натуральным партнёрам: абодва аўтарытарныя, абодва скептычна настроеныя да ЕС, абодва прарасійскія».

Слюнькін піша, што Венгрыя таксама мела значэнне і для Беларусі, а не толькі для Лукашэнкі. «З пункту гледжання 2026 года гэта гучыць дзіка, але ў 2020 годзе Будапешт сапраўды спрыяў умацаванню беларускага суверэнітэту. Венгрыя і асабіста Сіярта дапамаглі змякчыць санкцыі ЕС супраць Мінска. Гэта дало Міністэрству замежных спраў Беларусі больш прасторы для аргументацыі на карысць больш праеўрапейскай лініі знешняй палітыкі, аслаблення ўплыву прарасійскіх «ястрабаў» (такіх як КДБ, армія, МУС і г. д.) вакол Лукашэнкі», — даводзіць ён.

Слюнькін згадвае, што адносіны паміж Орбанам і Лукашэнкам не задаліся.

«Мяне здзівіла тое, што паміж Лукашэнкам і Орбанам не было сапраўднай іскры. Лукашэнка абажае абдымкі, дакрананні, гучныя камліменты і ўмее зачароўваць. Орбан жа нудзіўся і адказваў без асаблівага энтузіязму», — згадвае ён.

Перамовы і прэс-канферэнцыя не прывялі да рэальнага выніку, піша былы дыпламат. Гандаль паміж дзвюма краінамі склаў усяго 255 мільёнаў долараў. Яны абяцалі давесці яго да 500 мільёнаў, але да 2024 года ён упаў да 140 мільёнаў. Сумесныя фармацэўтычныя праекты так і не ўзляцелі. Wizz Air так і не выйшла на рынак Мінска праз вета.

Затым адбыліся скрадзеныя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, масавыя рэпрэсіі і вяртанне санкцый усяго праз некалькі месяцаў.

Слюнькін параўноўвае візіт Орбана ў Беларусь з візітам Вэнса ў Венгрыю: «У чэрвені 2020 года Орбан прыехаў падтрымаць Лукашэнку перад тымі выбарамі. У 2026 годзе Джэй Дзі Вэнс прыбыў у Будапешт з аналагічнай місіяй. У выніку Лукашэнка прайграў тыя выбары Ціханоўскай з разгромным лікам, але ўтрымаў уладу з дапамогай гвалту і падтрымкі Пуціна. Паглядзім, чым скончыцца гісторыя Орбана сёння», — пісаў Слюнькін, калі вынікі выбараў у Венгрыі яшчэ не былі зразумелымі.

Ён дадае яшчэ адзін цікавы факт. Тады Лукашэнка падарыў Орбану футбольную цішотку з нумарам «2» на ёй. Аказалася, падарунак быў прароцкім — Орбан фінішаваў другім.

Каментары6

  • Перафарбовачка
    13.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Знаки судьбы
    13.04.2026
    Помните как летом 2020-го ястреб уронил дохлую мышь? Вот этой мышью и был орбан.
  • Ы
    13.04.2026
    хахахах, я ня бачыў гэтага фота, ён рэальна падарыў тому цішотку з нумарам 2! Вось цікава, ён гэта шчыра, кшталту "мы каманда" ці проста насміхаецца з яго перад тэлекамерамі.

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска4

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Топ-10 крымінальных артыкулаў, па якіх часцей за ўсё судзяць беларусаў1

Жанчыну з Гродна асудзілі на сем гадоў калоніі2

Расія нанесла ўдар «Іскандэрамі» па палігоне пад Кіевам, дзе праходзіла выстава ўзбраення1

Пара паехала нараджаць у Мексіку — і знайшлі горад для жыцця ды яшчэ курорт3

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА10

Трамп упершыню ўвёў пошліны супраць Расіі. Пачалася другая гандлёвая вайна з усім светам?6

Юрген Клоп узначаліў зборную Германіі3

Сярэдні заробак вырас на 100 рублёў7

Гіганцкія склады Wildberries і «Пятровіча» гараць пад Пецярбургам, у Цверы і Сімферопалі34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска4

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць