Улада5050

Міністэрства абароны выступіла з заявай пра смерць вайскоўца ў Барысаве

У сувязі са зваротамі, што паступаюць у Міністэрства абароны па факце смерці вайскоўца радавога Коржыча А.А., паведамляем наступнае.

Міністэрствам абароны прыняты ўсе меры для аб'ектыўнага і ўсебаковага расследавання абставінаў гэтага здарэння.

Неадкладна інфармацыя аб дадзеным факце была паведамлена ў Следчы камітэт і пракуратуру. З мэтай максімальна аб'ектыўнага расследавання і праверкі ўсёй атрыманай інфармацыі, выяўлення прычын і ўмоў здарэння, дэталёвага вывучэння ўсіх абставінаў, якія садзейнічалі гэтаму здарэнню, у тым ліку магчымых супрацьпраўных дзеянняў вайскоўцаў, уключаючы парушэнні статутных правілаў узаемаадносін, распачата крымінальная справа па артыкуле 443 (частка 3) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

У выпадку выяўлення ва ўстаноўленым законам парадку асоб, вінаватых у смерці вайскоўца Коржыча А.А., яны абавязкова будуць прыцягнуты да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Міністэрствам абароны, разам з комплексам прафілактычных мерапрыемстваў, няўхільна рэалізуецца галоўны прынцып барацьбы са злачыннасцю — забеспячэнне няўхільнасці пакарання вінаватых асоб за дробныя парушэнні заканадаўства.

Па ўсіх фактах злачынстваў абавязкова заводзяцца крымінальныя справы. Так, па фактах парушэнняў статутных правілаў узаемаадносін паміж вайскоўцамі, у тым ліку тых, якія не былі спалучаныя з гвалтам, распачатыя крымінальныя справы, у тым ліку ў 2014 годзе — 13, у 2015 годзе — 27, у 2016 годзе — 17, у 2017 годзе годзе — 13.

Адначасова рэалізуецца комплекс арганізацыйных і прафілактычных мер у сувязі з рэзкім пагаршэннем сацыяльна-дэмаграфічнай характарыстыкі прызыўнога кантынгенту (кожны дзясяты прызыўнік апошніх двух прызываў знаходзіўся на ўліку ў міліцыі, затрымліваліся работнікамі праваахоўных органаў за адміністрацыйныя правапарушэнні амаль дзве траціны прызыўнікоў, колькасць прызыўнікоў, якія мелі досвед крымінальных паводзінаў, склала больш за 4% у той час, як у пачатку 2000-х гадоў, маючы лішкі прызыўных рэсурсаў, у войску не служылі асобы, у якіх судзімасць была знятая або пагашаная).

Нягледзячы на сітуацыю, якая склалася, прынятыя арганізацыйныя і прафілактычныя меры забяспечылі функцыянаванне больш чым 90% вайсковых частак без злачынстваў і здарэнняў.

Міністэрства абароны пацвярджае нязменнасць пазіцыі аб забеспячэнні і няўхільнасці пакарання вінаватых асоб за здзяйсненне правапарушэнняў.

Аб выніках расследавання ўсіх абставінаў смерці вайскоўца радавога Коржыча А.А. Міністэрства абароны ва ўзаемадзеянні са Следчым камітэтам праінфармуе грамадскасць.

Чытайце таксама: «Выходзь, падла». Ускрываюцца страшныя падрабязнасці смерці салдата і сітуацыі ў Печах увогуле. Віна — на «шакалах»

Каментары50

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць