
РБК
У Крамлі не пагадзіліся з пунктам гледжання аб статусе Крыма, выказаным тэлевядучай Ксеніяй Сабчак, якая абвясціла пра ўдзел у выбарах 2018 года.
Яе заявы пра тое, што паўвостраў «з пункту гледжання міжнароднага права» з'яўляецца ўкраінскім ў адміністрацыі расійскага прэзідэнта палічылі «няправільнымі». Пра гэта журналістам паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
«Гэта няправільная заява па сутнасці і па форме і з пункту гледжання міжнароднага права», — адрэагаваў ён на словы Сабчак.
«Дэ-юрэ і дэ-факта Крым з'яўляецца неад'емнай часткай Расійскай Федэрацыі», — дадаў Пяскоў, заўважыўшы, што «абмеркаванне суверэннай прыналежнасці Крыма не падлягае абмеркаванню ніяк і ні з кім».
Каментары