Фэйсбук прапануе дасылаць яму свае інтымныя фота, каб пазбегнуць помсты
Facebook тэстуе ў Аўстраліі новы метад барацьбы з так званай «порнапомстай», паведамляе Аўстралійская тэлерадыёкампанія. Стратэгія прадугледжвае папярэднюю загрузку карыстальнікамі сваіх інтымных фота або відэа.

Каб пазбегнуць размяшчэння вашых інтымных матэрыялаў праціўнікамі ў агульны доступ у якасці помсты, трэба будзе загадзя даслаць фота, якія вы жадаеце захаваць у таямніцы, самому сабе паведамленнем. Дзякуючы такому нескладанаму дзеянню сістэма не дасць камусьці іншаму распаўсюдзіць гэтыя матэрыялы.
Пры гэтым паведамляецца, што дасланыя фота і відэа не будуць захоўвацца на сэрверы Фэйсбука.
Калі такая тэхналогія абароны прыватнага жыцця стане даступнай, пакуль невядома.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары