Свет88

Трамп: Ірану пара было б ужо і капітуляваць

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у размове з журналістамі ў Белым доме заявіў, што Ірану пара прызнаць сваю паразу.

Дональд Трамп. Фота: Anna Moneymaker, Getty Images

«Ірану варта вывесіць белы сцяг. Яны вельмі гордыя людзі, і, можа быць, вы гэтага сцяга так не ўбачыце, але ім па сутнасці ўжо пара вывесіць белы сцяг — капітуляваць», — заявіў прэзідэнт ЗША.

Адказваючы на пытанне, якія дзеянні могуць прывесці да заканчэння перамір’я і аднаўлення амерыканскай ваеннай аперацыі, Трамп заявіў, што іранскае кіраўніцтва ведае, «чаго рабіць не трэба».

Трамп лічыць, што Тэгеран імкнецца заключыць з Вашынгтонам здзелку і дамовіцца аб спыненні баявых дзеянняў. Ён адзначыў, што прымае асабісты ўдзел у перамовах з іранцамі, але паскардзіўся на тое, што «яны гуляюць у гульні».

«Мне не падабаецца ў выпадку з Іранам тое, што яны [спачатку] размаўляюць са мной з такой павагай, а потым выходзяць на тэлебачанне і заяўляюць: «Мы не размаўлялі з прэзідэнтам». Але я толькі што размаўляў [з імі]», — панаракаў прэзідэнт ЗША.

5 мая партал Axios паведаміў са спасылкай на крыніцы ў амерыканскім і ізраільскім кіраўніцтве, што Трамп можа распарадзіцца аб аднаўленні ваеннай аперацыі ў Іране на гэтым тыдні пры захаванні тупіка ў перамовах.

Раней кіраўнік Пентагона Піт Хегсет заявіў, што амерыканскія вайскоўцы гатовыя аднавіць у выпадку неабходнасці баявыя дзеянні супраць Ірана.

Каментары8

  • a.hto.tam.idze
    05.05.2026
    І як з таварышам Трампа можна не пагадзіцца? Пяць разоў вайну выйграў, а капітуляцыі так і няма!
  • .
    05.05.2026
    Не, деда, рано. Ты еще недостаточно обделался.
  • Лапідар
    05.05.2026
    Што гэта за ідыецкі цырк?

Цяпер чытаюць

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды2

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Усе навіны →
Усе навіны

Вялікі знос дабраўся да Кальварыйскай. Хутка пачнуць прыбіраць хаты каля «Кароны»3

Вядомая супермадэль выйшла на подыум праз шэсць тыдняў пасля родаў. У сацсетках толькі і размоў пра яе фігуру14

На Гомельшчыне будуюць кацельні, якія будуць працаваць на пелетах5

На полі пад Мядзелам людзі сустрэлі вялікага мядзведзя ВІДЭА8

У Мастах прадалі расіяніну стогадовы асабняк з вялікім паркам4

Беларусь усё больш набывае расійскага малака і вяршкоў7

Дрон, які заляцеў з Польшчы ў Літву і выбухнуў там, быў украінскім3

ЗША зноў не папярэдзілі ўкраінцаў пра расійскія ўдары балістыкай4

У Мінскім моры злавілі гіганцкага сома ФОТА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды2

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць