Улада117117

Польшча хоча пастрожыць умовы выдачы карты паляка. Група беларусаў пратэстуе

Днямі стала вядома, што польскі Сойм плануе пастрожыць умовы выдачы карты паляка: з закона выкрасляць магчымасць атрымання карты нашчадкамі грамадзян другой Рэчы Паспалітай, змогуць атрымаць толькі нашчадкі палякаў па нацыянальнасці, а не па грамадзянстве.

Пры ранейшай практыцы карту паляка атрымалі тысячы беларусаў, якія не мелі польскіх каранёў, але продкі якіх воляй лёсу апынуліся на тэрыторыі Заходняй Беларусі, што пасля Рыжскай мірнай дамовы стала часткай міжваеннай Польшчы.

Чытайце таксама: Пасол Польшчы: Каля 100 тысяч беларусаў атрымалі «карты паляка»

Магчымыя новаўвядзенні абурылі шэраг беларусаў, якія ініцыявалі ў некаторых гарадах краіны збор подпісаў з просьбай захавання старой рэдакцыі закона. Подпісаў сабралі каля 400 — і ўжо адправілі іх у Польшчу.

«Наша Ніва» спытала у каардынатараў збору подпісаў, навошта гэта беларусам. 

«Калі чалавек захоча, то з'едзе і так, без карты», — сказала нам Таццяна, каардынатарка збору подпісаў у Віцебску, якая сабрала ў горадзе 10 подпісаў.

«А каб было добра тут, то і не з'язджалі б! У мяне сястра паехала, бо тут цяжка было зарабіць на жыццё нармальнае. Але і не ўсе хочуць менавіта з'ехаць: хтосьці зарабляе там, хтосьці, каб дзеці маглі вучыцца бясплатна», — дадала жанчына.

«У майго сына адзін аднагрупнік робіць у Маскве за $1000, другі, з картай паляка, — у Варшаве за $1000, а мой за 500 рублёў тут. Яму сям'ю трэба заводзіць, а як гэта рабіць у такой эканамічнай сітуацыі? Людзі шукаюць, дзе лепш. Я жыву ў Беларусі, як і большасць сваякоў. Але карты палякаў маем, а ці мала што», — патлумачыла сваю пазіцыю каардынатарка па Маладзечне, якая сабрала 25 подпісаў.

У Гродне сабралі каля 30 подпісаў, каардынаваў збор Міхась.

«Я яшчэ не маю карты паляка. У планах на будучыню — пераехаць. Бо тое, што ў краіне робіцца… Немагчыма! Сапраўдныя беларусы ў душы застаюцца беларусамі», — сказаў нам Міхась.

Галоўны ж каардынатар па краіне, які прадставіўся Сяргеем, сказаў, што новая рэдакцыя закону супярэчыць гістарычнай традыцыі.

«Нацыянальнасць — гэта новае паняцце, адносна. У другой РП не было палякаў, беларусаў і габрэяў, яны былі грамадзянамі, а тут яны хочуць, каб даказвалі нацыянальнасць! А нацыянальнасці з'явіліся за Саветамі. Значыць, што нашчадкі людзей, якія ваявалі ў адных акопах супраць нацыстаў ці бальшавікоў, былі грамадзянамі другой РП, не змогуць атрымаць карту. Мы супраць», — сказаў ён.

Каментары117

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе10

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА27

20‑гадовы беларус ажаніўся з 41‑гадовай жанчынай дзеля адтэрміноўкі ад арміі. Але план не спрацаваў1

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны14

Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі27

Ліса пакусала мужчыну і сабак ва Уздзенскім раёне

За палітыку асудзілі маладую намесніцу дырэктара школы з Беняконяў10

На медычным кангрэсе ва Уроцлаве арганізатары знялі лукашэнкаўскі сцяг пасля пратэстаў беларусаў2

Жыллё не нашмат таннейшае за польскае — але больш прасторнае і з дыванамі. ІТ-спецыялістка хваліць Таджыкістан2

Беларуская топ-мадэль выйшла замуж за шамана — цяпер вучыць гіпнааргазмам27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе10

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць