Афіша33

19 лістапада ў Мінску адновяць дух старадаўніх застолляў

Гурт «Стары Ольса» прэзентуе альбом «Вада, хмель і солад». Палац прафсаюзаў. 19.00.

«Вада, хмель і солад» — не проста новы альбом, гэта грунтоўная праца цягам апошніх некалькіх год. Воляй лёсу, розных сустрэчаў і знаходак збіраўся матэрыял для гэтага альбома, апрацоўваўся і выкрышталізоўваўся падчас канцэртаў. І ўрэшце запісаны ў студыі.

Застолле — гэта мастацтва! Высакароднасць стасункаў, шчырыя сябры, узнёслы настрой, сумесныя спевы і танцы, выбрыкі і прыгоды, цудоўныя краявіды і вогнішча, смаката на вугельчыках і старадаўняе ПІТВО!

Нашы продкі былі вельмі здатныя да застолляў, мелі добры густ і імпэт да іх. Вада, хмель і солад — тры неабходныя складнікі самага старога, сапраўднага і любімага ўсімі напою — піва, якое аб’ядноўвае ўсе саслоўі, усе народы і ўзросты.

«Вада, хмель і солад» - спроба аднавіць дух старадаўніх застолляў: жартоўныя спевы, рэлігійныя, ваярскія, баладныя і, вядома ж, спевы пра пітво.

Прэзентацыя альбома ўжо адбылася падчас тура гурту па ЗША ў верасні-кастрычніку. А цяпер «Стары Ольса» прывёз яго ў Мінск!

Гой-гой, сядзем у кола ды вясёла
Выпівайма, размаўляйма,
Пра усё забудзем,
Хай нам добра будзе!

Квіткі можна купіць анлайн на ticketpro.by або на kvitki.by, а таксама ў касе Палаца прафсаюзаў.

Даведкі: (44) 5517706, (29) 8517706.

Падзея ў сацыяльных сетках: Укантакце, Фэйсбук.

https://vk.com/staryolsa_newalbum

https://www.facebook.com/events/1932746820342604

 

Каментары3

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Каршэрынгавы аўтамабіль у Мінску літаральна пайшоў пад зямлю1

На надзвычай аварыйным участку дарогі паміж Мінскам і Барысавам абмяжуюць хуткасць

75‑гадовую мінчанку асудзілі за «замах на садзейнічанне экстрэмізму»9

Беларускія дзяржаўныя хакеры правялі хвалю кібератак на акаўнты электроннай пошты ў Польшчы2

З малатка па нетыповай схеме прадалі кватэру эканаміста Паўла Данэйкі4

У мінскай краме выставілі на продаж цэлую скрынку гнілой бульбы

Трамп назваў лідараў Ірана нячэснымі людзьмі, якія злілі ў СМІ вартую жалю і нікчэмную заяву9

У Беларусі ўвядуць ордэн «Бацькоўская доблесць»6

Прарасійскі блогер заявіў, што ўкраінскія дроны ляцяць у Расію праз Беларусь16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць